Хаакін Санчэс
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хаакін Санчэс Радрыгес (па-гішпанску: Joaquín Sánchez Rodríguez; нар. 21 ліпеня 1981 году, Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя, Гішпанія) ― колішні гішпанскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Стаў вядомым, калі выступаў за «Бэтыс» і быў ейным лідэрам.
Remove ads
Кар’ера
«Бэтыс»
Футбольная кар’ера Хаакіна пачалася ў рэзэровай камандзе «Бэтыс Б». Адыграўшы сэзон у дублюючым складзе гулец у хуткім часе трапіў у асноўны склад першай каманды й стаў ейным лідэрам. Агулам Хаакін правёў 6 сэзонаў за каманду з Сэвільлі і выходзіў на пляц у кашулі «Рэалу Бэтысу» 180 матчаў, дзе забіў 29 мячоў, пасьля чаго ў 2006 годзе трапіў у «Валенсію».
«Валенсія»
У «Валенсіі» Хаакін гуляў практычна без заменаў, за два першыя сэзоны ён правёў 91 гульню, у якіх забіў 12 мячоў і аддаў 13 галявых перадачаў.
«Маляга»
27 чэрвеня 2011 году гулец падпісаў кантракт з клюбам «Маляга» тэрмінам на 3 гады[5].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У складзе нацыянальнай каманды дэбютаваў у 2002 годзе. Прымаў удзел у чэмпіянатах сьвету 2002 і 2006 гадоў.
Дасягненьні
«Бэтыс»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2005, 2022
«Валенсія»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads