Харужаўка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Харужаўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Росі (басэйн Нёману). Цячэ ў Ваўкавыскім і Сьвіслацкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 24 км[1]. Плошча вадазбору 162 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.
На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Ізабелін і Малая Лапеніца.
Пачынаецца паміж вёскамі Драгічанамі і Раманаўкай Ваўкавыскага раёну, упадае ў Рось на паўднёвы захад ад вёскі Міхайлаў Сьвіслацкага раёну. Цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads