Харцыск
места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Харцы́ск (па-ўкраінску: Харци́зьк) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Атрымала статус места ў 1938 годзе. Мае добраразьвітую прамысловасьць.
Remove ads
Насельніцтва
Колькасьць насельніцтва на 2011 год — 60 016 асобаў. За 2010 год насельніцтва скарацілася на 594 чалавекі.[1]
Украінскую мову падчас перапісу 2001 року назвалі роднаю 16,3% насельніцтва.
Гістарычныя зьмены насельніцтва места (без найбліжэйшых сёлаў, што падпарадкоўваюцца мескае радзе Харцыску)[2]
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 674 чалавекі
- XX стагодзьдзе: 1926 год — 5100 чалавек; 1931 год — 8323 чалавекі; 1939 год — 13 622 чалавекі; 1959 год — 33 641 чалавек; 1970 год — 51 076 чалавек; 1979 год — 57 559 чалавек; 1981 год — 63 000 чалавек; 1989 год — 67 916 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 64 175 чалавек; 2005 год — 62 263 чалавекі; 2014 год — 58 641 чалавек
Нацыянальны склад насельніцтва Харцыску за 2001 год[3]
Нацыянальнасьць | Колькасьць | Частка, % |
украінцы | 59 615 | 52,4 |
расейцы | 50 129 | 44,1 |
беларусы | 1043 | 0,9 |
армяне | 342 | 0,3 |
грэкі | 321 | 0,3 |
грузіны | 254 | 0,2 |
Remove ads
Мінулае
Назва места паходзіць ад татарскага слова «харцізі». Гэтым словам называлі зьбеглых сялянаў з Рэчы Паспалітае й Расеі, што сяліліся на мяжы паміж Татарскім царствам і Рэччу Паспалітаю-Расеею.
Захоп места Расеяй
13 красавіка 2014 року места Харцыск было захоплена прыхільнікамі далучэньня да Расеі.[4] 14 лістапада 2014 году Харцыск быў прызнаны Ўкраінай страчаным. Цяпер там пануюць улады т. зв. ДНР[5]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads