Хасэ Марці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хасэ Марці
Remove ads

Хасэ Хуліян Марці-і-Пэрэс (1853; Гавана, цяпер Куба — 1895; Дос-Рыяс, цяпер правінцыя Сант’яга-дэ-Куба, Куба) — кубінскі паэт, нацыянальны герой Кубы.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Біяграфія

За ўдзел у нацыянальна-вызвольнай барацьбе ў 1870 годзе быў арыштаваны гішпанскімі ўладамі й высланы ў Гішпанію, дзе вывучаў філязофію, літаратуру й права ва ўнівэрсытэтах Мадрыду й Сарагосы. 3 1875 году жыў у Мэксыцы, Гватэмале, у 1879 годзе вярнуўся на Кубу. За ўдзел у падрыхтоўцы антыгішпанскага паўстаньня зноўку быў выселены ў Гішпанію. 3 1880 годзе ў ЗША, карэспандэнт лацінаамэрыканскіх газэтаў. У 1892 годзе з разрозьненых эмігранцкіх груповак стварыў Кубінскую рэвалюцыйную партыю, якая згуляла галоўную ролю ў падрыхтоўцы паўстаньня на Кубе, якое пачалося 24 лютага 1895 году. 14 сакавіка 1892 г. у Нью-Ёрку (ЗША) заснаваў яе цэнтральны орган — газэту «Радзіма» (гішп. «Pátria»), якой кіраваў да сваёй сьмерці і ў першым нумары якой зьмясьціў праграму Кубінскай рэвалюцыйнай партыі[1]. Выступаў за стварэньне незалежнай рэспублікі Кубы, заклікаў лацінаамэрыканскія народы аб’яднацца супраць гегеманісцкай палітыкі ЗША. У красавіку 1895 году вярнуўся на Кубу, каб прыняць удзел у вайне за незалежнасьць, і празь месяц загінуў у баі з гішпанцамі ў бітве пры Дос-Рыяс(es).

У кубінскай і лацінаамэрыканскай літаратуры выступіў як адзін з пачынальнікаў мадэрнізму, арыгінальны стыліст і рэфарматар гішпанскай літаратурнай мовы. Аўтар прасякнутай пратэстам супраць нявольніцтва драмы ў вершах «Абдала» (1869), паэтычных зборнікаў «Ісмаэлільё» (1882), «Простыя вершы» (1891), «Кветкі выгнаньня», «Свабодныя вершы» (абодва выданыя 1913 годам), у якіх ухваліў шчырыя й простыя чалавечыя пачуцьці, раману «Згубнае сяброўства» (1885), п’ес «Пралюбадзейка» (1874) і «За каханьне плацяць каханьнем» (1875), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Remove ads

Ушанаваньне

24 лютага 1930 г. пад Гаванай (Куба) пасьля перабудовы адчынілі Міжнародны аэрапорт імя Хасэ Марці(es).

У 2013 г. у Менску (Беларусь) школе № 91 прысвоілі імя Хасэ Марці[2].

Глядзіце таксама

  • Філіпінская рэвалюцыя
  • Гішпана-амэрыканская вайна

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads