Хата бацькоў
песьня гурта «Дразды» 2021 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Хата бацькоў» — песьня гурта «Дразды» з удзелам Віталя Карпанава, выпушчаная ў кастрычніку 2021 году[1].
Па стане на 2025 год на «Ютубе» налічвалася больш за 4 млн праглядаў запісу песьні. «Хата бацькоў» стала вядомай па-за Беларусьсю. Назву песьні патлумачылі наступнымі словамі ў 2023 годзе:
— Усё проста — гэтая тэма блізкая кожнаму беларусу. Мы сталеем, вылятаем з бацькоўскага гнязда, заводзім сем’і, абуладкоўваем свае кватэры. Вядома ж, наведваемся да бацькоў. І ў пэўны час перад кожным з нас паўстае пытанне: а што рабіць з хатаю, дзе ты нарадзіўся і вырас? Яно не дае спакою, яно вельмі балючае. Хтосьці пакідае за сабою гэтае жытло, а хтосьці з сумам прадае, бо абставіны ж у людзей розныя. Але сувязь паміж чалавекам і бацькоўскім домам — гэта назаўсёды. У нашай песні хата — не толькі будынак, а краіна, Радзіма.
— Віталь Карпанаў[2]
1 кастрычніка 2021 году самотнік выйшаў на 4-х музычных парталах ЗША («Амазон»[3], «Спотыфай»[4], «Эпл»[5] і «Ютуб»[6]), на 5 — у Расеі («Аднаклясьнікі»[7], «Звук»[8], «Мабільныя тэлесыстэмы»[9], «У кантакце»[10] і «Яндэкс»[11]) і на адным — у Францыі («Дызэр»)[12] і Кітаі («Тыкток»)[13]. На пачатку лютага 2022 году «Дразды» выступілі зь песьняй «Хата бацькоў» на тэлеканале «Расея-1»[14]. 17 верасьня 2022 году гурт засьпяваў песьню на сьвяткаваньні Дня народнага адзінства ў «Менск-Арэне»[15]. Праз сваю папулярнасьць «Хата бацькоў» увайшла ў 3 беларускамоўныя альбомы гурта: «Хачу дамоў» (2023), «Беларусь, ты — мая!» (2023) і «Маё дзяцінства» (2024).
Remove ads
Відэакліп
5 кастрычніка 2021 году выпусьцілі відэакліп на песьню «Хата бацькоў». У стварэньні відэакліпа бралі ўдзел апэратарка Ўладзіслава Марыневіч і мантажор Аляксандар Кацяшоў. Зьвядзеньнем запісу займаўся Дзьмітры Білаш. Аранжыроўку ад гурта «Дразды» выканалі: Ільля Нямыцька (баян) і Сяргей Кісялёў (бас-гітара), Андрэй Маўрын (ударныя) і Раман Гарбацкі (электрагітара), Фёдар Шахлевіч (пэркусія) і Канстанцін Цяўрызаў (саксафон). Здымкі праходзілі на сядзібе Забродзьдзе (Нарачанскі сельсавет). Да 2025 году відэакліп набраў звыш 4-х млн праглядаў[16].
Remove ads
Верш
— Віталь Карпанаў, «Хата бацькоў» |
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads