Маё дзяцінства
музычны альбом гурта «Дразды» 2024 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Маё дзяцінтва» — музычны альбом гурта «Дразды» 2024 году.
Стаў 3-м беларускамоўным альбомам гурта. Музыку да ўсіх песьняў і словы да 8 зь 17 песьняў напісаў сьпявак Віталь Карпанаў. Для яшчэ 6 песьняў скарысталі вершы Людмілы Запрудзкай, а па адной песьні напісалі на словы Леаніда Краўчонка, Сяргея Пракаповіча і Натальлі Карпілавай. Музыку выконвалі: Ільля Нямыцька (баян) і Сяргей Храмцоў (бас-гітара), Андрэй Маўрын (ударныя), Раман Гарбацкі (электрагітара) і Канстанцін Цяўрызаў (саксафон)[1].
Альбом выйшаў на 4-х музычных парталах ЗША («Амазон»[2], «Спотыфай»[3], «Эпл»[4] і «Ютуб»), на 4-х — у Расеі («Звук»[5], «Мабільныя тэлесыстэмы»[6], «У кантакце»[7] і «Яндэкс»[8]) і на адным — у Францыі («Дызэр»)[9]. Сярод 17 песьняў альбому 10 выйшла асобнымі самотнікамі ў выглядзе відэакліпаў, большасьць зь якіх набрала звыш 100 тысячаў праглядаў да вясны 2025 году.
Remove ads
Відэакліпы
28 кастрычніка 2023 году гурт «Дразды» выпусьціў музычны кліп «Маё дзяцінства», які да 2025 году набраў звыш 540 тыс. праглядаў. Ролі ў кліпе выконвалі Анатоль Вашуркін і Натальля Сяргеенка, Дыяна, Артур і Цімур Ясенцавы, Соф’я Сіткевіч, Кірыл і Лізавета Бобыкі, Яраслаў Блізьнец і Марыя Акуліч. Сьветлатэхнікам працаваў Вадзім Церах, грымэрам — Надзея Сьліжэўская, стылісткай — Дыяна Ясенцава, а касьцюмэркай — Марыя Гарэлая. Мастаком-пастаноўнікам выступіў Раман Нагорны, памагатай рэжысэркі — Марыя Акуліч, а апэратара — Дзьмітры Цыган[10]. 18 лістапада 2023 году выдалі кліп «Дом з разьбітымі шыбамі» на словы Леаніда Краўчонка, які займеў 155 тыс. праглядаў[11]. 29 сьнежня 2023 году выйшаў відэакліп «Сьняжынкі»[12].
13 красавіка 2024 году «Дразды» абнародавалі кліп «За паўгадзіны да вясны»[13]. 7 траўня 2024 году выйшаў відэакліп «Я вярнуся» на словы Натальлі Карпілавай[14]. 6 ліпеня 2024 году гурт выпусьціў кліп «Ноч Купальская» на словы Людмілы Запрудзкай, які да 2025 году набраў звыш 200 тыс. праглядаў. Здымкі праходзілі ў Лоску (Валожынскі раён). Галоўныя ролі ў кліпе выканалі: Ганна Клiнцэвiч, Андрэй Праневiч і Дар’я Герман. Памагатай рэжысэркі была Кацярына Падабед-Цагалка, стылісткай — Тацьцяна Нагорная, мадэльеркай — Марына Парфіновіч, а гукарэжысэрам — Барыс Ланькоў[15]. 23 жніўня 2024 году выдалі музычны кліп «Гады́», які набраў звыш 225 тыс. праглядаў да выхаду альбому «Маё дзяцінства». Здымкі праводзілі на сядзібе «Добрыя традыцыі» ў Слаўкаве (Нясьвіскі раён). У якасьці акторак у здымках бралі ўдзел Ганна Клінцэвіч і Ўладзіслава Марыневіч. Сьвятлатэхнікам працаваў Леанід Гусар, асьвятляльнікам — Кірыл Пасмурцаў, а грымэрам — Алена Бартлава. Памагатай рэжысэра была Ганна Курбанава, а апэратара Аляксандра Яромка[16].
27 верасьня 2024 году абнародавалі кліп «Дворык» на словы Сяргея Пракаповіча, які назьбіраў звыш 270 тыс. праглядаў да выхаду альбому. Здымкі праходзілі на сядзібе «Сьвет пчол» у Барку (Валожынскі раён). Харэографкай працавала Алена Падольская, а танцоркамі — Яна Каратчэня, Настасься Высоцкая і Натальля Ананка. Памагатай рэжысэркі была Ала Сьвірыдзенка, а апэратара — Ільля Башнін[17]. 8 лістапада 2024 году выйшаў відэакліп «Бацькаў падворак» на словы Людмілы Запрудзкай. Здымкі прайшлі на сядзібе «Ігліца» ў Мешычах (Стаўпецкі раён)[18]. 29 сьнежня 2024 году гурт выпусьціў музычны кліп «Лазьня» на словы Людмілы Запрудзкай, які набраў звыш 430 тыс. праглядаў. Здымкі рабіліся на сядзібе Трабуцішкі ў Пастаўскім раёне (Віцебская вобласьць). У здымках узялі ўдзел Юльяна Міхневіч і Юры Максімчык. Гукарэжысэрам выступіў Ягор Сакалоў, гукапрадусарамі аранжыроўкі — Вячаслаў Трыбухоўскі і Дзьмітры Білаш[19].
22 лютага 2025 году гурт выдаў сумесна зь Юрыем Максімчыкам відэакліп на песьню «23 лютага і 8 сакавіка» паводле верша Людмілы Запрудзкай. Кліп дасягнуў 240 тыс. праглядаў за тыдзень. Акторамі выступілі Юльяна Міхневіч, Юры Максімчык, Андрэй Праневіч, Ганна Клінцэвіч, Зьміцер Сергійчук, Марыя Федарэнка і Алена Кардон-Мелавацкая. Зьвядзеньнем гуку займалася студыя «ДэСьлі»[20].
Remove ads
Канцэрты
1 чэрвеня 2024 году гурт «Дразды» прадставіў музычны альбом «Маё дзяцінства» на канцэрце ў Лідзкім замку[21]. 10 ліпеня 2024 году гурт даў канцэрт у Маладэчне зь песьнямі альбому «Маё дзяцінства»[22].
Песьні
Аўтарам усёй музыкі зьяўляецца Віталь Карпанаў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads