Хачу дамоў
музычны альбом гурта «Дразды» 2023 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Хачу дамоў» — музычны альбом гурта «Дразды» 2023 году.
Стаў першым беларускамоўным альбомам гурта. Словы і музыку да ўсіх 9 песьняў напісаў сьпявак Віталь Карпанаў. Музыку выконвалі: Ільля Нямыцька (баян), Сяргей Кісялёў (бас-гітара), Андрэй Маўрын (ударныя), Раман Гарбацкі (электрагітара) і Фёдар Шахлевіч (пэркусія). У прадмове адзначалася: «Мы вырасьлі і адчулі, што нам катастрафічна не хапае свайго, беларускага, роднага! Нашыя дзеці і нашыя пастарэлыя бацькі натхнілі нас на стварэньне першага беларускамоўнага альбома»[1].
Альбом выйшаў на 4-х музычных парталах ЗША («Амазон»[2], «Спотыфай»[3], «Эпл»[4] і «Ютуб»), на 4-х — у Расеі («Звук»[5], «Мабільныя тэлесыстэмы»[6], «У кантакце»[7] і «Яндэкс»[8]) і на адным — у Францыі («Дызэр»)[9]. Папярэдне, зь 2017-га па 2021 год, 6 зь 9 песьняў выйшлі асобнымі самотнікамі ў выглядзе відэакліпаў, кожны зь якіх набраў сотні тысячаў праглядаў. 17 ліпеня 2013 году песьню «Каханая дзяўчына» ўпершыню выканалі на фэстывалі «Славянскі базар у Віцебску» падчас канцэрту «Начны гіт»[10]. Для вокладкі музычнага альбому скарысталі кадр зь відэакліпа на песьню «Вясковы лавелас».
Remove ads
Відэакліпы
12 верасьня 2017 году гурт «Дразды» выпусьціў музычны кліп «Вёска», які да 2023 году сабраў 449 тыс. праглядаў[11].
28 кастрычніка 2020 году на кінастудыі «Крок» выдалі відэакліп «Еду я дадому», які да 2023 году набраў 201 тыс. праглядаў[12]. 26 лістапада 2020 году выйшаў кліп «Вясковы лавелас», што сабраў да 2023 году 355 тыс. праглядаў. У здымках бралі ўдзел Аліса Асмалоўская, Кацярына Падгайская і Надзея Воўкава[13]. 30 сьнежня 2020 году выдалі відэакліп на песьню «Зіма, зіма, каляды», які набраў да 2023 году 116 тыс. праглядаў. У яго здымках у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы зноў узялі ўдзел тры акторкі з папярэдняга кліпа[14].
26 сакавіка 2021 году выпусьцілі кліп «Будзе добра», які здымалі ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту і да 2023 году займеў 262 тыс. праглядаў[15]. 5 кастрычніка 2021 году выйшаў кліп на песьню «Хата бацькоў», які да 2023 году набраў звыш 2 млн праглядаў[16].
Remove ads
Песьні
Віталь Карпанаў зьяўляецца аўтарам усіх песень.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads