Хорапуць

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хо́рапуць — рака ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Іпуці (басэйн Дняпра). Даўжыня 45 км. Плошча вадазбору 528 км². Выдатак вады ў вусьці 2,06 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Чырвоны Арол, вусьце на заходняй ускраіне места Добрушу. Рака цячэ Гомельскім Палесьсем.

Даліна трапэцападобная, у вусьці зьліваецца з далінай Іпуці. Абалона пераважна лугавая. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня яго 2—3 м у вярхоўі, у вусьці да 12 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads