Іпуць

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Іпуць
Remove ads

І́пуць — рака ў Беларусі і Расеі, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клімавіцкім, Добрускім і Гомельскім раёнах, Смаленскай і Бранскай абласьцях. Даўжыня 437 км, у межах Беларусі 64 км. Плошча вадазбору 10 900 км². Выдатак вады ў вусьці 55,6 м³/с. Агульны спад ракі 84,9 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads
Remove ads

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 0,8 км на захад ад вёскі Нядзьведзя Клімавіцкага раёну, цячэ Смаленскай, Бранскай і Гомельскай абласьцямі, упадае ў Сож на паўночна-ўсходняй ускраіне места Гомля. Вярхоўе ракі на Аршанска-Магілёўскай раўніне, прыўтокавая дзялянка ў Гомельскім Палесьсі.

Даліна трапэцападобная, шырыня яе ў вярхоўі 1—1,5 км, ніжэй 2,5—3,5 км, на дзялянцы ад места Суражу да вусьця 4—8 км. Абалона пераважна двухбаковая, у нізоўі перасечаная старыцамі з азёрамі старычнага кшталту. Шырыня яе да вусьця ракі Надва 0,2—0,8 км, ніжэй 2,5—3,5 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 24,3 км (ад вытоку да граніцы з Расеяй), ніжэй зьвілістае; шырыня яго ў вярхоўі 1,5—12 м, на астатнім працягу 20—50 м. Берагі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м.

Найбольшы ўзровень разводзьдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3—4 м. Замярзае ў 1-й палове сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка[1].

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads