Добруш

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Добруш
Remove ads

До́бруш — места ў Беларусі, на рацэ Іпуці. Адміністрацыйны цэнтар Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 18 388 чалавек[1]. Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Унеча. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Гомлем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавым.

Гэты артыкул пра горад. Калі вас цікавіць пасёлак, глядзіце Добруш.
Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Добруш датуецца 1335 годам. Пад 1560 годам ён упамінаецца як вёска ў Гомельскім старостве[2]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў вёска ўвайшла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.

У 1640-я гады ў Добрушы было 9 двароў і 3 службы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Паперня Паскевіча, 1895

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Добруш апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. У гэты час ён быў цэнтрам Добрускай эканоміі, што аб’ядноўвала 14 навакольных вёсак, і налічваў 87 двароў. Тут працавала сукнавальня, вадзяны млын, існавала карчма.

У 1775 годзе расейская імпэратрыца Кацярына II падаравала фэльдмаршалу П. Румянцаву-Задунайскаму, які збудаваў тут тканінна-ветразевую мануфактуру, пазьней мукамольную і ліцейную мануфактуры і цукровы завод. На 1777 год Добруш меў статус сяла ў Вылеўскай воласьці Беліцкага павету.

У 1834 годзе Добруш перайшоў да Паскевічаў, з 1852 году — у Гомельскім павеце. У 1870 годзе Паскевічы заснавалі ў сяле папяровую фабрыку, на якой пачала працаваць першая ў Беларусі электрычная станцыя. На 1886 год у Добрушы было 185 двароў, існавалі царква, школа, лякарня, гандлёвыя рады. У 1887 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя Палескай чыгункі. Па гэтым Добруш атрымаў значны штуршок у разьвіцьці.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Добруш абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1926 годзе Добруш вярнуўся ў склад БССР, дзе атрымаў афіцыйны статус працоўнага пасёлку і стаў цэнтарам раёну. У 1927—1935 гады Добруш уваходзіў у склад іншых раёнаў. У жніўні 1927 году ён атрымаў статус места.

У Другую сусьветную вайну з жніўня 1941 да кастрычніка 1943 году Добруш знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У сакавіку 1963 году ён атрымаў афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня.

У 2004 годзе ў Добрушы паставілі помнік Ф. Паскевічу, у ягоны гонар перайменавалі цэнтральную вуліцу. У 2007 годзе адкрыўся Добрускі краязнаўчы музэй.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1772 год — 587 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — больш за 1 тыс. чал.; 1900 год — 1057 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 2,5 тыс. чал.; 1939 год — 13,8 тыс. чал.; 1970 год — 16,8 тыс. чал.; 1991 год — 20,1 тыс. чал.; 1997 год — 20 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 18,8 тыс. чал.; 2008 год — 18,7 тыс. чал.; 2009 год — 18 330 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 18 380 чал.[6]; 2017 год — 18 760 чал.[7]; 2018 год — 18 388 чал.[1]

Адукацыя

У Добрушы ёсьць ПТВ, гімназія, 4 сярэднія, спартовая школы, школа мастацтваў.

Культура

Працуюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі, цэнтар дзіцячай творчасьці.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Добрускі край».

Remove ads

Забудова

Плян

У 1977 годзе зьявіўся праект дэталёвага пляну Добрушу. Сфармаваліся асобныя раёны. Асноўную, паўночную частку места агінае рака. Цэнтар забудаваны 2—9-павярховымі дамамі. У паўднёва-ўсходняй зоне знаходзіцца парцалянавы завод. На тэрыторыі паміж ракой і чыгункай месьціцца комплекс папяровай фабрыкі.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Гагарына вуліцаСтарая вуліца
Князя Паскевіча вуліцаГалоўная вуліца
Энгельса вуліцаЯўменаўская вуліца

Апроч таго, у Добрушы існавала Барысаўская вуліца[8].

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, цэлюлёзна-папяровай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • ААТ «Добруская папяровая фабрыка „Герой працы“»
  • ЗАТ «Добрускі парцалянавы завод»
  • Добрускі хлебазавод.
  • Добруская філія «ААТ Малочныя прадукты»

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Старая паперня

Інфраструктура

Дзее Добрускі раённы краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Добруш», працуе санаторыя-прафілякторыя «Сонечны»

Славутасьці

  • Дом працаўнікоў паперні (XIX/XX ст.)
  • Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
  • Музэй (1885)
  • Фабрыка папяровая (1882—1896)

У Добрушы знаходзіцца геалягічнае агаленьне крышталічных пародаў — помнік прыроды дзяржаўнага значэньня.

Страчаная спадчына

  • Царква (канец ХІХ ст.)
Remove ads

Галерэя

Асобы

  • Міхаіл Чыжэўскі (1896—1964) — навуковец у галіне земляробства, сябар-карэспандэнт НАН Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads