Хортыца

востраў на Дняпры From Wikipedia, the free encyclopedia

Хортыца
Remove ads

Хортыца — найвялікшы востраў на Дняпры, разьмешчаны ў раёне места Запарожжа, ніжэй за ДнепраГЭС. Унікальны прыродны ды гістарычны комплекс.

Хуткія факты Месца, Плошча ...
Remove ads

Характарыстыка

Хортыца зьяўляецца найвялікшым востравам на Дняпры. На паўночным баку востраву быў апошні дняпроўскі парог.

Thumb
Хортыца з відам на ДнепраГЭС

Хортыца выцягнутая з паўночнага-захаду на паўднёвы ўсход, мае даўжыню 12,5 км, шырыню ў сярэднім 2,5 км і плошчу блізу 3000 га.

Востраў да апошняга часу захоўваў лясы ў прыбярэжных ярах. У паўднёвай частцы захоўваецца стэп з многімі рэліктавымі відамі расьлінаў, якія захаваліся толькі на востраве, але ў старажытнасьці расьлі на ўсёй тэрыторыі поўдня Ўкраіны. На крайнім поўдні выспы існуюць плаўні.

З геалягічнага гледзішча Хортыца ўяўляе сабой частку Украінскага крышталічнага шчыта. Да будаўніцтва ДнепраГЭС рэчышча Дняпра перасякалі дзевяць парогаў. Непасрэдна каля вострава не было парогаў, але захаваліся скальныя выспы і скальныя структуры ў паўночнай частцы, што маюць характэрныя для парогаў асаблівасьці. Хортыца і прылеглыя да яе выспы абвешчаныя геалягічным заказьнікам «Дняпроўскія Парогі».

Remove ads

Назва

Існуе шмат вэрсій паходжаньня назвы выспы. Большасьць дасьледнікаў выводзяць назву ад цюркско-палавецкай «орт», «орта», што азначае «сярэдні» (пасярод Дняпра). Сярод шэрагу вэрсій назвы выводзяць ад «хорт» — «сабака», ад старажытнаславянскага бога Хорс.

Упершыню назва выспы сустракаецца ў працы бізантыйскага імпэратара Канстанціна Парфірароднага «Аб кіраваньні імпэрыяй». У розных сьпісах гэтай працы Хортыца носіць назву «востраў Сьвятога Рыгора» і «востраў Сьвятога Георгія». Адносна Рыгора, то лічаць, што гэта быў армянскі асьветнік Сьв. Рыгор.

У рускіх летапісах востраў называецца Хортычам, Кортыцкім, Гарадзецкім, Ортынскім, Інтрскім востравам. Упершыню назва Хортычый востраў згаданая ў сувязі з паходам князя Сьвятаслава Ізяславіча супраць полаўцаў у 1103 годзе.

У Уваскрасенскім летапісу пад 1223 годам востраў названы Вараскім востравам. Пазьней у крыніцах можна знайсьці Хортыцу і Хіртыцу.

Remove ads

Сучаснасьць

Сёньня востраў інтэграваны ў структуру места Запарожжа. Праз востраў праходзіць чыгунка са станцыяй «Запароская Сеч» у сярэдняй частцы вострава. Тры існуючыя аўтамабільныя масты даюць магчымасьць людзям перасякаць Дняпро і карыстацца багацьцямі Хортыцы.

На востраве ёсьць заселеныя пасёлкі. На тэрыторыі выспы — вялікая колькасьць пазначаных помнікаў гісторыі і археалёгіі. Дзясяткі дамоў адпачынку, санаторыяў, турыстычных баз, пясочныя пляжы, хваёвыя і ліставыя лясы. Унікальныя плаўні на поўдні.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads