Хрыстос Збавіцель (статуя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хрыстос Збавіцель (статуя)
Remove ads

Статуя Хрыста Збавіцеля (па-партугальску: Cristo Redentor) — скульптура Ісуса Хрыста, якая знаходзіцца на халме Каркаваду, побач з Рыё-дэ-Жанэйра, у Бразыліі.

Славутасьць
Хрыстос Збавіцель
Thumb
Краіна
МесцазнаходжаньнеAlto da Boa Vista[d]
Аўтар праектуАльбэр Како[d][2], Поль Ляндоўскі[d] і Gheorghe Leonida[d]
Дата заснаваньня1920
Статуссьпіс культурнай спадчыны IPHAN[d] і heritage registered by RJ Monuments Inventory[d]
Сайтcorcovado.com.br (анг.)
Хрыстос Збавіцель на Вікісховішчы

Thumb
Статуя Хрыста Збавіцеля

Разьмешчана на ўзроўні 709 мэтраў вышэй за ўзровень мора. Скульптура складае ў вышыню 38 мэтраў, 8 мэтраў складае стэнд.

Будавалася пяць гадоў, а афіцыйнае адкрыцьцё адбылася 12 кастрычніка 1931 году. Ідэя будаўніцтва рэлігійнага помніка ўпершыню зьявілася ў 1859 годзе. Прапанова паступіла ад Пэдра Марыя Босу й прынцэсы Ізабэлы. Ідэя была ізноў прынятая да ўвагі ў 1921 годзе.

Першы камень быў закладзены 4 красавіка 1922 году, маштабныя працы пачаліся ў 1926 годзе. Сярод шматлікіх людзей, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве гэтага помніка, можна згадаць Эйтора да Сылву Кошта (па-партугальску: Heitor da Silva Costa) — аўтар праекту, мастака Асвальда Карласа (па-партугальску: Carlos Oswald) і францускага скульптара Поля Ландоўскага (па-француску: Paul Landowski).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads