Хрыстос прызямліўся ў Гародні (фільм)
беларускі фільм 1967 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Хрысто́с прызямлі́ўся ў Гаро́дні: Жыціе́ і ўзьнясе́ньне Юрася́ Бра́тчыка» — фільм кінастудыі «Беларусьфільм», зьняты ў 1967 годзе і адноўлены ў 1989 годзе. Сцэнар фільму зрабіўся асновай для раману Ўладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Толькі ў 1989 годзе фільм быў адноўлены і паказаны публічна.
Remove ads
Сюжэт
У старадаўнія часы голаду і татарскіх набегаў актор-сатырык Юрась Братчык зьяўляецца перад народам у абліччы Хрыста, і народ верыць у цуд. Гэтым вырашае скарыстацца хітры манах Басяцкі. Юрася і яго сяброў — «апосталаў» арыштоўваюць па загадзе кардынала, грыміруюць, апранаюць у адпаведныя адзеньні і выводзяць да народа. Галодны люд пачынае маліць пра хлеб, і Юрась вядзе натоўп да засекаў багацеяў. Зьбегшы ад кардынала, Юрась зь сябрамі хаваецца ў жаночым кляштары. З дапамогай народу яны разьбіваюць і татараў, і войска кардынала.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads