Любоў Румянцава

беларуская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Любоў Румянцава
Remove ads

Любо́ў Румя́нцава (у дзявоцтве Чарнавол; 18 красавіка 1943, Пяцігорск, Стаўрапольскі край, РСФСР — 18 лістапада 2020) — беларуская акторка. Заслужаны артыст БССР (1978).

Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыла ў 1964 годзе Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага. З 1964 году ў Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай. З 1966 году на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 году ў Тэатры-студыі кінаактора).

Творчасьць

Выканаўца лірыка-драматычных і драматычных роляў. Ёй былі ўласьцівы выразная плястыка, экспрэсыўнасьць, уменьне выявіць духоўную сутнасьць пэрсанажу. Сярод тэатральных роляў: Наташа («Сам-насам з усімі» А. Гельмана), Жанчына ў п’есе «Чалавечы голас» Ж. Както, Красавіна, Домна Панцялеўна ў п’есах «Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А. Астроўскага, Гертруда ў «Гамлеце» У. Шэксьпіра, Філумена («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш.

Здымалася ў кіно з 1959 году. Яе галоўная роля ў фільме «Альпійская баляда», зьнятым у 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм», прынесла актрысе ўсесаюзную і сусьветную вядомасьць, любоў і прызнаньне гледачоў.

Фільмаграфія

  • 1959 — Калыханка, Аўрыка, дачка архівіста (галоўная роля)
  • 1965 — Альпійская баляда, Джулія Навэлі, былая вязьніца канцлягеру
  • 1967 — Жыціе і ўзнясеньне Юрася Братчыка, Марына Крывіц, блудніца, таемна зьмененая ў апостала Іаана
  • 1968 — Прыгодны да нестраявой, Лена Каралёва, старшына разьведроты
  • 1970 — Руіны страляюць…, пакаёўка гаўляйтара Кубэ
  • 1971 — Дарога на Рубэцаль, Людміла Чарнова («Чарныш»), партызанка (галоўная роля)
  • 1971 — Бацька, Ніна, складная
  • 1971 — Аннычка, Ганна Кмець (Аннычка), гуцулка, дачка пана Кмеця (галоўная роля)
  • 1971 — Міравы хлопец, Дэлія Ўэйд, перакладчык Логінава
  • 1971 — Учора, сёньня і заўжды
  • 1973 — Быць чалавекам
  • 1971 — Ясь і Яніна, Ганна, жонка заатэхніка Адама
  • 1974 — Вялікі ўтаймавальнік
  • 1975 — Надзейны чалавек
  • 1976 — Я — Вадалаз 2, Ганна Сайко
  • 1976 — Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замку, прынцэса Віктуся і прынцэса Катуся
  • 1976 — Нядзельная ноч, урач
  • 1977 — Вянок санэтаў, выканаўца ролі ў спэктаклі «Тры сястры»
  • 1977 — У профіль і анфас (навэла «Берагі»), Мар’я
  • 1978 — Расклад на пасьлязаўтра, маці дзесяціклясьніка фізыка-матэматычнай школы Віктара Кавалева
  • 1979 — Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва, Сланова, маці Мішы
  • 1980 — Вялікая — малая вайна, Соф’я Аляксееўна
  • 1982 — З ката ўсё і пачалося…, Уладзімераўна, школьны настаўнік
  • 1983 — Раптоўны выкід, Люба
  • 1983 — Наш бронецягнік, эпізод
  • 1985 — Сяброў не выбіраюць, Варвара Міхайлаўна
  • 1989 — Пад прыступкамі, Люіза Пракопаўна
  • 1991 — Справа Сухаво-Кабыліна, эпізод
  • 1992 — Мы едзем у Амэрыку, мама
  • 1992 — На цябе спадзяюся, цёця-мама
  • 1992 — Без доказаў
  • 1996 — Зь пекла ў пекла, эпізод
  • 1996 — Птушкі без гнёздаў, пані Крычэўская, жонка прэзыдэнта
  • 1997 — Мытар, эпізод
  • 1998 — Кантракт са сьмерцю, жонка прафэсара Ігнатоўскага
  • 1998 — Зала чаканьня, тэлесэрыял, Тацьцяна Цярэнцьеўна
  • 1999 — Рэйнджар з атамнай зоны, эпізод
  • 1999 — Прыхільнік, адвакат
  • 2002 — Закон, дырэктар музэю
  • 2002 — Каменская 2, маці Ўланава
  • 2003 — Вакзал, правадніца
  • 2003 — Акупацыя. Містэрыі, Барбара
  • 2005 — Пакліканьне, памочнік рэжысэра
  • 2005 — Нядзеля ў жаночай лазьні, Зоя Іванаўна
  • 2005 — Дунечка, акторка тэатра
  • 2005 — Тры талеры, тэлесэрыял. Арына Леанідаўна
  • 2008 — Насланьнё, цёця Шура, канс’ержка
  • 2009 — Вольф Месінг: які бачыў скрозь час, Раіса Андрэеўна
  • 2009 — Жураў, тэлесэрыял, Соф’я Міхайлаўна, маці Натальлі Феафанавай
  • 2009 — Крах фаварыта, Лілія Іванаўна
  • 2009 — Тэрарыстка Іванова, Марыя Антонаўна
  • 2010 — Вока за вока, эпізод
  • 2010 — Варажба пры свечках, сакратар Рамадзіна
  • 2012 — Выпрабаваньне вернасьцю, Люба
  • 2012 — Прымета на шчасьце, цёця Надзя
  • 2013 — Сьледчы Протасаў, Алена Андрэеўна Янсэн

Агучваньне

  • 1987 — Ладзьдзя роспачы
Remove ads

Узнагароды

  • Дыплём «За найлепшае выкананьне жаночай ролі» ў фільме «Альпійская баляда» на фэстывалі «Прыбалтыйская вясна» (1966);
  • Мэдаль «За працоўную доблесьць» Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР (29.07.1971);
  • Нагрудны знак «Выдатнік культурнага шэфства над Узброенымі Сіламі СССР» за шматгадовую актыўную дапамогу камандзірам і паліторганам у камуністычным выхаваньні савецкіх воінаў ад ЦК прафсаюзу працаўнікоў культуры (20.02.1978);
  • Стыпэндыят Адмысловага фонду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы творчай інтэлігенцыі (пасьля 40) (1995);
  • «За найлепшую жаночую ролю» ў спэктаклі «Таленты і прыхільнікі» (Домна Панцялееўна) — «Маладзечанская сакавіца-1997»;
  • «Найлепшая жаночая роля» ў спэктаклі «Філумэна Мартурана» на VI Міжнародным кінафэстывалі краінаў садружнасьці незалежных дзяржаваў і Балтыі «Лістапад-1999»;
  • Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё беларускай культуры» (2000 г.);
  • Мэдаль «За выдатныя заслугі ў Беларускім кінэматографе» Беларускага саюзу кінэматаграфістаў (2000);
  • Мэдаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2004).
  • Ордэн Францыска Скарыны — за высокі прафэсіяналізм, шматгадовую плённую працу ў сфэры культуры (2008)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads