Хуан Гуайдо
Сьпікер Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хуан Хэрарда Гуайдо Маркес (па-гішпанску: Juan Gerardo Guaidó Márquez; 28 ліпеня 1983, Ля-Гуайра) — вэнэсуэльскі дзяржаўны дзяяч, палітык, сьпікер парлямэнту краіны. Абвясьціў сябе 23 студзеня 2019 году выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы[2].
11 студзеня 2019 году Нацыянальная асамблея прызнала Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы і абвесьціла былога прэзыдэнта Нікаляса Мадуру ўзурпатарам. Гэту пастанову прызналі ўрады Аргентыны, Бразыліі, Гватэмалы, Канады, Парагваю, Пэру, Пуэрта-Рыка, ЗША, Чылі, Эквадору, а таксама генэральны сакратар Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў Люіс Альмагра, але не сама арганізацыя. 23 студзеня 2019 году Гуайдо «прынёс прысягу» на шматтысячным мітынгу ў раёне Чакао ў Каракасе.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіць зь сям’і зь сярэдняй клясы, сын лётчыка і настаўніцы. Старэйшы з шасьці дзяцей. Навучаўся на інжынэра ва ўнівэрсытэце ў Каракасе, затым атрымаў адукацыю ў галіне дзяржаўнага кіраваньня ва ўнівэрсытэце Джорджа Вашынгтона ў сталіцы ЗША і прыватным вэнэсуэльскім Інстытуце пэрспэктыўных дасьледаваньняў дзяржаўнага кіраваньня.
Удзельнічаў у студэнцкіх пратэстах[3]. У 2009 годзе ён стаў сузаснавальнікам апазыцыйнай левацэнтрысцкай партыі «Народная воля» (Voluntad Popular) поплеч зь вядомым у Вэнэсуэле апазыцыянэрам Леанарда Лёпэсам (якога цяпер называюць мэнтарам Гуайдо)[4].
У 2015 годзе Гуайдо быў абраны ў Нацыянальную асамблею ад свайго штату[5].
Патрабаваў пакараньня ўраду Мадуры за парушэньне правоў чалавека, але прапаноўваў амністыю вайскоўцам, якія падтрымліваюць улады. У час пратэстаў 2017 году быў паранены ў шыю паліцэйскай гумовай куляй — застаўся шнар[6].
5 студзеня 2018 году Гуайдо выбралі старшынём Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы — парлямэнту дзяржавы, апазыцыйнага да прэзыдэнта Нікаляса Мадуры. 13 студзеня 2019 году быў затрыманы супрацоўнікамі вэнэсуэльскай спэцслужбы SEBIN, але хутка адпушчаны[7].
Пасьля таго, як Мадура 10 студзеня правёў чарговую ўласную інаўгурацыю, Гуайдо абвясьціў яго ўзурпатарам (на прэзыдэнцкіх выбарах у траўні 2018 году Мадура па афіцыйных зьвестках атрымаў 68% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы толькі 46%. Апазыцыя тыя выбары байкатавала). 11 студзеня 2019 году Нацыянальная асамблея абвясьціла Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.
23 студзеня на масавым мітынгу пратэсту супраць дыктатуры Мадуры й эканамічнага каляпсу Гуайдо прынёс прысягу прэзыдэнта[8].
Асабістае жыцьцё
Жанаты, выхоўвае дачку.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads