Хуан Мануэль Варгас

пэруанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Хуан Мануэль Варгас
Remove ads

Хуа́н Мануэ́ль Ва́ргас (па-гішпанску: Juan Manuel Vargas; нар. 5 кастрычніка 1983 году, Ліма, Пэру) — пэруанскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Пэру.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Кар’еру футбаліста распачаў у клюбе «Ўнівэрсытарыё», выхаванцам якой і зьяўляецца. Дэбютаваў за клюб у 2002 годзе. У хуткім часе Варгас стаў ключавым гульцом каманды, чым зацікавіліся прадстаўнікі аргентынскага клюбу «Калён». У новым клюбе паўабаронца хутка стаў гульцом асноўнага складу і выканаўцам стандартных стрэлаў. Напачатку 2006 году цікавасьць да гульца мелі ангельскі «Портсмут» і італьянская «Катанія», апошняя выкупіла кантракт пэруанца за 3,5 млн эўра.

У складзе «Катаніі» Варгас дэбютаваў у таварыскай гульні супраць «Палерма», які скончыўся перамогай «Катаніі» зь лікам 5:1. А ў афіцыйным матчы Варгас упершыню згуляў 1 кастрычніка 2006 году ў матчы Сэрыі А супраць «Фіярэнтыны», які скончыўся разгромам «Катаніі» зь лікам 0:3. У цэлым, першы сэзон для Варгаса прайшоў досыць роўна, ён здолеў замацавацца ў асноўным складзе, не зважаючы на тое, што першапачаткова запрашаўся ў клюб у якасьці дублёру.

Пасьля некалькіх выдатных сэзонаў на гульца зьвярнулі ўвагу шэраг клюбаў. 17 траўня 2008 году паведамлялася, што Варгас пагадзіўся падпісаць кантракт з мадрыдзкім «Рэалам»[3]. Аднак 5 ліпеня ён далучыўся да складу «Фіярэнтыны», якая выклала за паўабаронца 12 млн эўра.

Міжнародная

У нацыянальнай зборнай Пэру Варгас дэбютаваў 13 кастрычніка 2004 году ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2006 году супраць зборнай Парагваю, які скончыўся зь лікам 1:1. Варгас выйшаў зь першых хвілінаў і правёў на пляцоўцы ўвесь матч.

Remove ads

Дасягненьні

«Унівэрсытарыё»:

  • Чэмпіён Пэру: 2002(а)

Пэру:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads