Хэрсанэс Таўрыйскі
поліс, заснаваны старажытнымі грэкамі на Гераклейскім паўвостраве на паўднёва-заходнім узьбярэжжы Крыму From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хэрсанэ́с Таўры́йскі, альбо проста Хэрсанэ́с (па-старажытнагрэцку: Χερσόνησος — ἡ χερσόνησος: «паўвостраў»; у бізантыйскі час — Хэрсо́н, у Генуэскі пэрыяд — Сарсо́на, в славянскіх летапісах — Ко́рсунь) — поліс, заснаваны старажытнымі грэкамі на Гераклейскім паўвостраве на паўднёва-заходнім узьбярэжжы Крыму. Цяпер Хэрсанэскае гарадзішча месьціцца на тэрыторыі Гагарынскага раёну Севастопалю. На працягу дзьвюх тысячаў гадоў Хэрсанэс зьяўляўся буйным палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам Паўночнага Прычарнамор’я, дзе быў адзінай дарыйскай асадай. У 2013 годзе занесены ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 422—421 да н. э. грэкамі-перасяленцамі з Гераклеі Пантыйскай. У V—I ст. да н. э. поліс, у I—IV ст. н. э. — арыстакратычная рэспубліка. Насельніцтва гораду займалася рыбалоўствам, вінаградарствам, рамяством і гандлем (пераважна хлебам)[2]. У IV—III ст. да н. э. пад ягоным кантролем знаходзіліся гарады Керкінітыда, Каляс-Лімэн і шэраг умацаваньняў. У гэты час горад займаў плошчу каля 27 га, меў акропаль, агору, каля 20 тыс. жыхароў. У канцы II ст. да н. э., каб адбіцца ад скіфаў, горад прызнаў панаваньне Пантыйскага царства, 3 63 да н. э. залежаў ад Рыму, з канца IV ст. н. э. — ад Бізантыі. Найбольшага росквіту дасягнуў у V — пач. VII ст., калі адноўленыя ўмацаваньні, пабудаваныя буйныя базылікі. У V—XI ст. Хэрсанэс Таўрыйскі — самы вялікі горад Паўночнага Прычарнамор’я, цэнтар распаўсюджваньня хрысьціянства. У пач. VIII ст. падпарадкаваны хазарамі[2]. У 989 быў захоплены войскамі кіеўскага князя Уладзімера Сьвятаславіча. Апошні пэрыяд росквіту — 2-я пал. IX — XII ст.: пашыраны порт, будаваліся новыя храмы, выпускаліся ўласныя грошы. У сярэдзіне XII ст. трапіў пад уладу полаўцаў, з пач. XIII ст. — Трапэзундзкай імпэрыі. У 1299 разбураны ханам Нагаем, у канцы XIV ст. — Эдыгеем[2].
Remove ads
Помнікі
Археалягічныя раскопкамі (пачаты ў 1827, сыстэматычныя з 1876) выяўленыя муры, вежы, кварталы з дамамі й майстэрнямі, антычны тэатар, больш за 50 хрысьціянскіх храмаў (IV—XV ст.), нэкропаль і інш.; эпіграфічныя помнікі — прысяга хэрсанэсцаў (пач. III ст. да н. э.), дэкрэты ў гонар Дыяфанта (канец II ст. да н. э.), фрагмэнты жывапісу, мазаікі й інш[2]..
Галерэя
- Базыліка
- Базыліка
- Портык базылікі ў Хэрсанэсе
- Узьбярэжжа й від на Севастопаль
- Хэрсанескі звон
- Руіны Хэрсанэсу
- Вуліца ў Хэрсанэсе
- Руіны
- Базыліка й храм Сьв. Уладзімера
- Сабор Сьв. Уладзімера
- Разваліны сьценаў Хэрсанесу
Крыніцы й заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads