Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Антопаль)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Антопаль)
Remove ads

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Антопалі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Thumb
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
КраінаБеларусь
МястэчкаАнтопаль
Каардынаты52°12′12″ пн. ш. 24°47′12″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльнароднае дойлідзтва Беларусі[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, 1916 г.

Новую драўляную царкву ў Антопалі збудавалі ў 1854 годзе на месцы старой царквы за кошт уладальніка мястэчка князя Юльяна Гедройца паводле заказанага ім праекту, зацьверджанага ў 1852 годзе. У 1866 годзе перад царквой паставілі званіцу.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 1-зрубны будынак пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад вылучаецца стылізаваным 4-калённым портыкам, над франтонам якога ўзвышаецца купал на 8-гранным сьветлавым барабане. Такая ж вежачка (меншага памеру) месьціцца над апсыднай часткай. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены рытмічна праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах і брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.

Унутраная прастора падзяляецца чатырма калёнамі на тры нэфы і мае характар базылікі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам XIX—XX стагодзьдзяў. Над уваходам месьцяцца кансольныя хоры. У інтэр’еры захоўваюцца абразы: XVII ст. — «Тройца», XVIII ст. — «Тройца новазапаветная», «Маці Божая Замілаваньне», «Маці Божая Адзігітрыя», «Маці Божая Адзігітрыя Чанстахоўская», «Спас Пантакратар», «Сьвяты Ільля», «Маці Божая Балесная», «Пакланеньне вешчуноў», «Спас з прадстаячымі», «Прарокі», «Сьвяты Стэфан» (1796), «Сьвяціцель» (1791), канца XIX ст. — «Аляксандар Неўскі», драўляныя скульптуры сьвятых.

Перад царквой стаіць драўляная 2-ярусная каркасная званіца пад шатровым дахам з купалам у завяршэньні. На могілках прыпісная цагляная капліца[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 104.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads