Антопаль

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Антопаль
Remove ads

Анто́паль[2] — мястэчка ў Беларусі, каля сутокаў Дняпроўска-Бужанскага і Каралеўскага каналаў. Цэнтар сельсавету Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1348 чалавек[1]. Знаходзіцца за 28 км на захад ад Дарагічына, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль (лінія Берасьце — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Кобрынь — Дарагічын.

Хуткія факты

Антопаль — даўняе места гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму царква Ўваскрасеньня Хрыстова і мэмарыяльная калёна, помнікі архітэктуры XIX ст.

Remove ads

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Антопаль утварыўся ад імя Антон у спалучэньні з фармантам -поль (поле)[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Антопаль упамінаецца ў XVI стагодзьдзі[4], калі ён уваходзіў у склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1731 годзе Антопаль атрымаў статус места і прывілей на 3 кірмашы штогод[5].

У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя ў Антопалі існавалі манастыр базылянаў і сынагога. У 1773 годзе ў месьце дзеяла сярэдняя публічная школа (калегіюм) з ухілам на вывучэньне рыторыкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Сядзіба. Н. Орда, 1861 г.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Антопаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай губэрні. На сярэдзіну ХІХ ст. у мястэчку дзеялі рымска-каталіцкая капліца, касьцёл (збудаваны ў 1838 годзе) і царква. У канцы ХІХ ст. у Антопалі было 2 цэрквы, сынагога, 5 юдэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабойняў[6]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 1262 будынкі, працавала расейская народная вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Антопаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Антопаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводзтва. На 1921 год у мястэчку было 306 двароў. У 1931 годзе Антопаль зноў атрымаў статус места, у гэты час тут дзеялі касьцёл і царква, працавалі пошта і чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Мікашэвічы.

У 1939 годзе Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну (з 1959 году ў Дарагічынскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

17 верасьня 2013 году Антопальскі пасялковы савет пераўтварылі ў сельсавет[8].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 518 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 402, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 106[9]; 1860 год — 1563 чал.[10]; 1897 год — 3867 чал.[11]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 2206 чал., у тым ліку 1792 габрэі; 1931 год — 3 тыс. чал.[12]; 1940 год — 3325 чал.; 1959 год — 2260 чал.; 1969 год — 5,9 тыс. чал.; 1989 год — 2,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 2 тыс. чал.; 2009 год — 1687 чал.[13] (перапіс); 2015 год — 1458 чал.[14]; 2016 год — 1417 чал.[15]; 2017 год — 1394 чал.[16]; 2018 год — 1348 чал.[1]

Адукацыя

У Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатар.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Горкага вуліцаКатлярская вуліца[17]
Першамайская вуліцаЗамкавая вуліца
Пралетарская вуліцаЗаніўеўская вуліца
Савецкая вуліцаКобрынская вуліца (заходняя частка)
Пінская вуліца (усходняя частка)
Чырвоных танкістаў плошчаРынак пляц

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Бравэрнаў (XVIII ст.)

Галерэя

Асобы

  • Аляксей Гурын (1924—2002) — дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША, грамадзкі і царкоўны актывіст у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі; зьяўляўся адным з кіраўнікоў беларускага адпачынкавага цэнтру Белэр-Менск
  • Фаіна Стаўская (1890—1937) — удзельніца рэвалюцыйнага руху, тэрарыстка (анархістка, потым эсэрка), палітычная катаржанка, прафсаюзны работнік, дырэктар Дзяржаўнай гістарычнай бібліятэкі ў Маскве (1933-1937), рэпрэсаваная
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads