Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Дзісна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Дзісна)
Remove ads

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дзісьне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Васкрасенскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Thumb
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
КраінаБеларусь
МестаДзісна
Каардынаты55°34′02.46″ пн. ш. 28°13′08.80″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПолацкая япархія 
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, 1896 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дзісьне збудавалі ў 1864—1870 гадох.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю фармуюць кубападобны цэнтральны аб’ём, да якога праз трапэзную далучаецца высокая 3-ярусная 8-гранная званіца, надбудаваная над прытворам. Над цэнтральным аб’ёмам узвышаецца магутны 8-гранны сьветлавы барабан пад паўсфэрычным купалам з купалам-цыбулінай, над званіцай — таксама купал-цыбуліна. Уваход вылучаецца нізкім прытворам пад 2-схільным пакрыцьцём. Фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца аркатурнымі фрызамі, круглымі люкарнамі[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Арджанікідзэ, 1

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads