Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Амсьціслаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Амсьціслаў)
Remove ads

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Кіеўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Thumb
Узьвіжанская царква
КраінаБеларусь
МестаАмсьціслаў
Каардынаты54°0′59.83″ пн. ш. 31°44′1.99″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМагілёўская япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньня1871
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

У наш час царкву пераасьвяцілі ў гонар Тупічэўскага абраза Маці Божай.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
1941—1944 гг.

Мураваную Ўзьвіжанскую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Амсьціславе збудавалі ў 1871 годзе.

Паміж 2007 і 2011 гадамі два купалы царквы замянілі на велізарныя пазалочаныя цыбуліны, астатнія купалы — зьнішчылі.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная заля, апсыда. Вэртыкальнай дамінантай зьяўляецца 2-ярусная званіца над прытворам. Над асноўным кубападобным аб’ёмам узвышалася пяцікупальле[1].

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads