Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Магілёў)
Remove ads

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дубравенкі, каля Быхаўскага Рынку, на гістарычнай Глебабарысаўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока і клясыцызму, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Thumb
Узьвіжанская царква (налева). Аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МестаМагілёў
Каардынаты53°53′46″ пн. ш. 30°19′29″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМагілёўская 
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d], псэўдарускі стыль[d] і барока
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Утварае адзіны комплекс з царквой-мураўёўкай Сьвятых Барыса і Глеба.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Царква па маскоўскай перабудове

Мураваны будынак царквы збудавалі ў XVII ст. як жылы дом[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у пачатку XIX ст. жылы дом перабудавалі пад царкву.

У другой палове XIX ст. расейскія ўлады перабудавалі царкву ў маскоўскім стылі.

Найноўшы час

Да Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады на пэўны час зачынялі царкву.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Першапачаткова гэта быў 1-павярховы квадратны ў пляне будынак, падзелены сьцяной на 2 рознавялікія памяшканьні. Меў рысы дэкору, уласьцівыя XVII ст.: атынкаваныя фасады дэкараваў расьлінны арнамэнт, які нагадваў беларускія матывы, паўднёвую сьцяну аздаблялі фрэскі, пэрымэтарам будынка праходзіў шырокі карніз. У пачатку XIX ст. палову ўсходняй сьцяны перарабілі ў 3-гранную апсыду, да заходняй сьцяны прыбудавалі 2-ярусную званіцу з шатровым дахам і купалам складай формы, першы ярус яе мае выгляд тамбуру, у другім разьмяшчаюцца званы. На вільчыку паставілі вялікі купал.

У другой палове XIX ст. вялікі купал замянілі на драўляны барабан (васьмярык на чацьверыку) з купалам-цыбулінай, над званіцай таксама паставілі купал-цыбуліну над высокім шатровым дахам.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — завулак Брусава

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads