Сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Сьвяты́х Бары́са і Гле́ба — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Магілёве. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дубравенкі, каля Быхаўскага Рынку, на гістарычнай Глебабарысаўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
![]() Барысаглебская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′46″ пн. ш. 30°19′30″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Дата заснаваньня | 1869 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | church-mogilev.by |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
![]() |
Утварае адзіны комплекс з царквой Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) каля Быхаўскага Рынку збудавалі ў 1869 годзе на месцы драўлянай царквы Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату.
У 1986 годзе царкву пераасьвяцілі як сабор Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У архітэктурна-стылявой трактоўцы спалучаюцца рысы клясыцызму (руставаныя пілястры з вуглоў, прафіляваны карніз асноўнага аб’ёму) і дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы XVII ст. (пяцікупальле, кілепадобныя завяршэньні закамараў і парталаў, абрыс ліштваў акон, какошнікі)[1]. Гэта амаль квадратная ў пляне 6-слупавы 3-нэфавы крыжова-купальны храм. У паўночнай частцы разьмяшчаюцца 3 паўцыліндрычныя апсыды, якія нязначна выступаюць з асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад завяршаецца трыма франтонамі: у цэнтры лучковым, з бакоў трыкутнымі.
Усярэдзіне чатыры крыжовыя ў пляне слупы падтрымліваюць цыліндрычны барабан купала. Пры ўваходзе — два слупы, на якія абапіраюцца хоры.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1915 г.
- да 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- красавік 1942 г.
- 1941—1942 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1944 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Выгляд з боку апсыдаў
- Інтэр’ер царквы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads