Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Шаркоўшчына)

помнік гісторыі пачатку XX ст. (мураўёўка) у Шаркоўшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Шаркоўшчына)
Remove ads

Царква́ Ўсьпе́ньня Багаро́дзіцы[a] — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шаркоўшчыне. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Дзісны. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі з рысамі мадэрну.

Помнік гісторыі
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Thumb
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
КраінаБеларусь
МястэчкаШаркоўшчына
Каардынаты55°21′38.94″ пн. ш. 27°27′27.49″ у. д.
КанфэсіяБеларускі экзархат
ЭпархіяПолацкая япархія 
Архітэктурны стыльархітэктура мадэрну[d]
Аўтар праектуАляксандар Шпакоўскі[d]
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, 1931 г.
Thumb
Царква, да 1939 г.

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шаркоўшчыне збудавалі ў 1912 годзе на месцы царквы Сьвятога Пасаду.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з рысамі мадэрну. Мае 4-частквую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю: прытвор з званіцай, бабінец, малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. Асноўны аб’ём завяршаецца 8-гранным сьветлавым барабанам, накрытым шатром з купалам-цыбулінай. Чатыры грані барабана завяршаюцца невялікімі шатрамі на трапэцападобных франтонах з дыяганальнымі сьцяжкамі. Званіца выступае на франтальным фасадзе неглыбокім рызалітам, мае вэртыкальна выцягнутыя прапорцыі і завяршаецца купалам-цыбулінай. Прастакутны праём галоўнага ўвахода завяршаецца 2-схільнай навісьсю на фігурных брусчатых кранштэйнах. У афармленьні фасадаў выкарыстоўваецца разнастайная шалёўка: вэртыкальная ў фрызавай і цокальнай частках, гарызантальная — на цэнтральнай роўніцы. Высокія праёмы афармляюцца фігурнымі разнымі ліштвамі.

У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVІІІ—XІX стагодзьдзяў: «Маці Божая Адзігітрыя», «Маці Божая ўсіх Смуткуючых», «Збавіцель», «Уседзяржыцель на стальцы», «Апостал Павал», «Апостал Пётар», «Сьвяты Мікола», «Ушэсьце Гасподне», «Маці Божая зь дзіцем», «Уваскрасеньне Хрыстова», «Праабражэньне», «Пакроў Прасьвятой Багародзіцы», «Усьпеньне Багародзіцы», «Віленскія мучанікі», «Раство Хрыстова», «Сашэсьце Сьвятога Духа на апосталаў»[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Прачыстай Багародзіцы або Прачысьценская царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads