Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сар’я)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сар’я)
Remove ads

Царква́ Ўсьпе́ньня Прасьвято́й Багаро́дзіцы, раней Касьцёл Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і[1][2] — нэагатычны храм у вёсцы Сар’я Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці, адзін з найбольш выразных нэагатычных храмаў Беларусі.

храм
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Thumb
КраінаБеларусь
ВёскаСар’я
Каардынаты55°54′54.72″ пн. ш. 27°53′13.2″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяПолацкая япархія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Аўтар праектуГустаў Шахт
Дата заснаваньня1852
Будаваньне18521857 гады
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Ігнаці Лапацінскі. Невядомы фатограф. Каля 1860

Пабудаваны ў 1852—1857 гадах у стылі нэаготыкі на сродкі пана Ігнація Лапацінскага ў памяць ягонай горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла з жыцьця. Аўтар праекту — прускі архітэктар Густаў Шахт. Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла.

Па задушэньні паўстаньня 1863—1864 гг., у 1865 г. касьцёл быў канфіскаваны ўладамі «па прычыне ягонай прыгажосьці» й перададзены праваслаўным.

Храм быў зачынены савецкай уладай у 1935 г., пасьля Другой сусьветнай вайны ягонае памяшканьне выкарыстоўвалася пад склад. У канцы 80-х гадоў храм быў часткова адрамантаваны.

Па прадстаўленьні Віцебскага абласнога савету народных дэпутатаў Пастановай Савету Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў перададзены ў бясплатнае карыстаньне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 г. храм выкарыстоўваецца праваслаўнай суполкай у в. Сар’я.

Насупраць касьцёла на месцы фамільных могілак роду Лапацінскіх цяпер пастаўлены памятны камень.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл зьяўляецца прамавугольным у пляне, мае пяцігранную апсыду і дзьве невялікія сакрысьціі. Галоўны фасад мае ступеньчатую кампазыцыю, якая складаецца з трох частак. Цэнтральную частку будынка завяршаюць дзьве шатровыя вежы, якія трымаюцца на пяцігранных рабрыстых контрфорсах. Па пэрымэтры храма сьцены ўмацаваныя 12 лапаткамі зь вежамі, а таксама завершаныя аркатурным паяском і скразной востразубчастай аркадай. Аконныя праёмы будынку стральчатыя і маюць прафіляваныя ліштвы. Асноўнае памяшканьне храма ўнутры перакрытае крыжовымі скляпеньнямі. Хоры з аркавай балюстрадай падтрымліваюцца дзьвюма калёнамі.[1]

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads