Сар’я
вёска ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Са́р’я[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Сар’янкі. Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 514 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Дрысы, на аўтамабільнай дарозе Дрыса — Асьвея.
Remove ads
Гісторыя
Першы ўспамін пра Сар’ю датуецца 1506 годам[3], калі яна знаходзілася ў валоданьні Сапегаў. У 1753 годзе паселішча набыў будучы староста амсьціслаўскі Мікалай Лапацінскі[4].
У 1850 годзе[5] (паводле іншых зьвестак — у 1852 годзе[3]) Ігнаці Лапацінскі распачаў у Сар’і будову касьцёла, асьвечанага ў чэрвені 1857 году. Станам на 1863 год у вёсцы было 379 жыхароў[3].
У 2008 годзе Сар’я атрымала афіцыйны статус аграгарадку.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 514 чалавек[1]
- 1999 год — 564 чалавекі
- Н. Орда, XIX ст.
- А. Карманскі, XIX ст.
- «Nasze kościoły», 1914
Славутасьці
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі[3] (1857, цяпер — Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы БЭМП)
- Парк пры былой сядзібе Лапацінскіх
Асобы
- Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (1715—1778) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода берасьцейскі
- Ігнаці Лапацінскі (1822—1882) — адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў, у складзе Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы
- Эдуард Самуйлёнак (1907—1939) — беларускі празаік, драматург
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads