Царква Ўсіх Сьвятых (Тураў)

помнік архітэктуры XIX ст. у Тураве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўсіх Сьвятых (Тураў)
Remove ads

Царква́ Ўсіх Сьвяты́х — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Тураве. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на могілках[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўсіх Сьвятых
Thumb
Царква Ўсіх Сьвятых
КраінаБеларусь
МестаТураў
Каардынаты52°11′12.35″ пн. ш. 25°09′07.36″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяТураўская япархія 
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1]
Царква Ўсіх Сьвятых на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўсіх Сьвятых
Царква Ўсіх Сьвятых
Царква Ўсіх Сьвятых на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква. І. Сербаў 1912 г.

Новую драўляную царкву ў Тураве збудавалі ў 1810 годзе на месцы царквы 1801 году.

Thumb
Царква. І. Сербаў, 1912 г.

У 1930-я гады савецкія ўлады закрылі царкву. У 1980 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. 3-зрубная кампазыцыя складаецца з прастакутнага аб’ёму, у якім аб’ядноўваюцца прытвор і бабінец, квадратнай у пляне малітоўнай залі і апсыды. Першапачаткова зрубы завяршаліся шатровымі дахамі з купаламі і крыжамі. У пачатку XX ст. шатры замянілі 2-схільнымі дахамі, над прытворам надбудавалі васьмерыковую шатровую званіцу. Вэртыкальна ашаляваныя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаецца 2-слуповым ганкам пад 2-схільнай навісьсю.

У малітоўную залю шырокім прастакутным прасьветам адкрываецца бабінец. Апсыда вылучаецца прасьветам з зрэзанымі кутамі і 2-ярусным разным іканастасам з царскімі варотамі ў стылі ракако[2].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 99.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads