Царква Ўшэсьця Гасподняга (Мілаславічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўшэсьця Гасподняга (Мілаславічы)
Remove ads

Царква Ўшэсьця Гасподняга[1] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Мілаславічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Thumb
Ушэсьценская царква
КраінаБеларусь
ВёскаМілаславічы
Каардынаты53°41′13.05″ пн. ш. 32°15′18.59″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМагілёўская япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
1941 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Мілаславічах збудавалі ў 1887 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду, якая згарэла ў пажары 1884 году.

Thumb
1943 г.

У 1934 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну па адыходзе савецкіх войскаў царква зноў пачала дзеяць. У 1960-я гады савецкія ўлады зноў адабралі будынак у вернікаў і ўладкавалі ў ім калгасны склад. Аднаўленьне царквы пачалося ў 1990-я гады, а 23 траўня 2004 году адбылося яе асьвячэньне.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Дом сьвятара

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: прытвор, трапезная, малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавымі гранёнымі рызьніцамі. Над асноўным кубападобным аб’ёмам узвышаецца сьветлавы барабан-чацьвярык. Аб’ёмы накрываюцца пакатымі дахамі. Галоўны ўваход мае выгляд ганка-рундука, бакавыя — прастакутных парталаў зь фігурнымі 3-пялёсткавымі франтонамі. Такой жа формы сандрыкамі афармляюцца аркавыя аконныя праёмы. Аб’ёмы апярэзваюцца прафіляванымі карнізамі.

У інтэр’еры ўсе памяшканьні адкрываюцца ў цэнтральную 2-сьветлавую прастору аркавымі праёмамі[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads