Царква Ўшэсьця Гасподняга (Мілаславічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Ўшэсьця Гасподняга[1] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Мілаславічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік гісторыі | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Ушэсьценская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Мілаславічы |
| Каардынаты | 53°41′13.05″ пн. ш. 32°15′18.59″ у. д. |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Магілёўская япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Мілаславічах збудавалі ў 1887 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду, якая згарэла ў пажары 1884 году.

У 1934 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну па адыходзе савецкіх войскаў царква зноў пачала дзеяць. У 1960-я гады савецкія ўлады зноў адабралі будынак у вернікаў і ўладкавалі ў ім калгасны склад. Аднаўленьне царквы пачалося ў 1990-я гады, а 23 траўня 2004 году адбылося яе асьвячэньне.
Remove ads
Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: прытвор, трапезная, малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавымі гранёнымі рызьніцамі. Над асноўным кубападобным аб’ёмам узвышаецца сьветлавы барабан-чацьвярык. Аб’ёмы накрываюцца пакатымі дахамі. Галоўны ўваход мае выгляд ганка-рундука, бакавыя — прастакутных парталаў зь фігурнымі 3-пялёсткавымі франтонамі. Такой жа формы сандрыкамі афармляюцца аркавыя аконныя праёмы. Аб’ёмы апярэзваюцца прафіляванымі карнізамі.
У інтэр’еры ўсе памяшканьні адкрываюцца ў цэнтральную 2-сьветлавую прастору аркавымі праёмамі[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
