Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Забрэзьзе)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Забрэзьзе)
Remove ads

Царква Дабравешчаньня Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX сагодзьдзя (мураўёўка) у Забрэзьзі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
Thumb
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
КраінаБеларусь
ВёскаЗабрэзьзе
Каардынаты54°11′15.93″ пн. ш. 26°26′58.74″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМаладэчанская япархія[d] 
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, каля 1900 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Забрэзьзі збудавалі ў 1867 годзе.

За савецкім часам царква не зачынялася.

Архітэктура

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае сымэтрычна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. Складаецца з чатырох частак: 2-яруснай вежы-званіцы (васьмярык на чацьверыку), нізкага бабінца, асноўнага кубападобнага аб’ёму і 5-граннай апсыды. Квадратны ў пляне асноўны аб’ём накрываецца 4-схільным дахам з купалам-цыбулінай у завяршэньні, над гранёным шатром званіцы — таксама купал-цыбуліа. На фоне бутавай муроўкі сьценаў (таўшчыня 1,3 м) вылучаюцца атынкаваныя кутнія лапаткі, просты карніз, ліштвы здвоеных лучковых аконных праёмаў. Кілепадобнымі ліштвамі аздабляюцца аркавыя праёмы другога атынкаванага яруса званіцы. Галоўны ўваход вылучаецца прастакутным парталам з 2-схільным дашкам на фігурных кранштэйнах над ганкам.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю.

Царкоўны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай на восі царквы[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads