Забрэзьзе

вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Забрэзьзе
Remove ads

Забрэ́зьзе[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бандароўцы. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 258 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Валожына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Валожын.

Хуткія факты

Забрэзьзе — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся гаспадарчы двор былой сядзібы Некрашэвічаў, помнік архітэктуры XIX ст.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню паселішча ўпамінаецца ў XV ст. пад назвай Забераж як радавое ўладаньне Забярэзінскіх і Дарагастайскіх. У 1456 годзе Забярэзінскія збудавалі тут касьцёл. У другой палове XVI—XVII стагодзьдзях маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Збараскіх, Слушкаў, Коцелаў, Кішкаў.

У канцы XVI ст. паселішча значыцца як Забярэзьзе. На 1626 год тут было 70 двароў, касьцёл, царква Сьвятога Спаса, карчма. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі зьнішчылі тутэйшы касьцёл, адноўлены ў 1695 годзе. 3 2-й паловы XVIII ст. мястэчкам валодалі Комары.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Забрэзьзе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце. У канцы XIX ст. у мястэчку было 8 двароў, царква, касьцёл, капліца, багадзельня, школа. У пачатку XX ст. у Забрэзьзі дзеялі царква і касьцёл, працавала расейская народная вучэльня.

У Першую сусьветную вайну (1915—1918) праз Забрэзьзе праходзіла лінія фронту, у лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Забрэзьзе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Забрэзьзе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валожынскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Забрэзьзе ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 185 двароў, на 1993 год — 187. 30 кастрычніка 2009 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Забрэскага сельсавету вёску перадалі ў склад Гародзькаўскага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

Thumb
Новы касьцёл

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1869 год — 57 чал.[4]; 1895 год — 127 чал. (80 праваслаўных, 7 каталікоў і 40 юдэяў) у мястэчку Забрэзьзе і 85 чал. (80 праваслаўных і 5 каталікоў) у вёсцы Забрэзьзе[5]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 274 чал.; 1971 год — 581 чал.; 1993 год — 443 чал.[6]; 1999 год — 398 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 258 чал.

Інфраструктура

Thumb
Былая бібліятэка

У Забрэзьзі працуе пошта. Школа існавала да 2007 году, бібліятэка — да 2015 году.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Царква-мураўёўка

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1695)
  • Сядзіба Некрашэвічаў «Вялікі Двор» (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads