Мухавец
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мухаве́ц[1], Бе́лы Мухаве́ц — рака ў Беларусі, правы прыток Бугу (басэйн Віслы). Цячэ ў Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 150 км. Плошча вадазбору 6350 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰. Выдатак вады 33,6 м³/с.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца ў сутоках ракі Мухі і каналу Вецу ў месьце Пружанах. Цячэ Прыбужанскай раўнінай (вярхоўе) і Берасьцейскім Палесьсем, вусьце ў межах места Берасьця (у вусьці глухая грэбля).
Даліна ў верхняй плыні невыразная, шырыня яе ў сярэдняй плыні 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Схілы мерна стромкія, вышынёй 4—8 м (у ніжняй плыні 3—6 м), адкрытыя, месцамі разараныя або пад лесам. Абалона двухбаковая, нізкая, месцамі забалочаная, шырыня да вёскі Шэбрына 200—400 м, ніжэй 1—1,5 км; у разводзьдзе і пры паводках затапляецца на глыбіню 0,2—0,8 м у вярхоўі і да 1—2 м у ніжняй плыні. Рэчышча каналізаванае. Берагі нізкія, вышынёй у 0,5—2 м, абрывістыя, ніжэй за ўток Рыты разбураюцца, на суднаходнай дзялянцы абвалаваныя.
Шырыня ракі ў межань у верхняй плыні 4—8 м, ніжэй за ўток Дняпроўска-Бужанскага канала 20—35 м, у вусьці 60—70 м. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў сярэдзіне сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5—2,4 м, найбольшая 2—3,8 м (1951, 1958). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка[2].
Рэльеф
Вадазбор разьмяшчаецца на паўночна-заходняй ускраіне Палескай нізіны (Берасьцейскае Палесьсе), якая пераходзіць у Прыбужанскую раўніну.
Рэльеф дробнаўзгорысты зь дзялянкамі згладжаных канцова-марэнавых градаў і ўзгоркаў вышынёй 5—15 м. Больш прыпаднятая ўсходняя частка разьмяшчаецца на заходняй пэрыфэрыі плятопадобнай водна-ледавіковай раўніны Загародзьдзе.
Азёры
Азёрнасьць не перавышае 2%. Азёры разьмяшчаюцца на поўдні вадазбору. Найбольшыя зь іх — Сьвіцязь, Пулямецкае, Астроўскае і Арэхаўскае.
Расьліннасьць
Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або хваёвымі борамі, найбольш значныя зь іх у паўднёвай частцы левабярэжжа. Раўніннасьць рэльефу, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласту покрыўных пародаў спрыяюць шырокаму разьвіцьцю балотаў і забалочаных земляў, якія займаюць паўднёвую і паўднёва-ўсходнюю часткі вадазбору. Балоты нізінныя, зь іх значная частка асушаная.
Гаспадарчая дзейнасьць
Мухавец — судаходная рака (ад Кобрыню да Берасьцейскага рачнога порту, ніжэй за які разьмяшчаецца грэбля). Працягласьць навігацыйнага пэрыяду 230—240 дзён. Рака злучаецца Дняпроўска-Бужанскім каналам з ракой Прыпяцьцю (такім чынам злучае Балтыйскае і Чорнае моры[3]).
Значная плошча басэйну (27%) у межах Беларусі на 1 студзеня 2006 году мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю каля 8300 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў[4].
У зьвязку з тым, што рэчышча зашлюзаванае і каналізаванае, натуральны рэжым ракі скажоны.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads