Царква Покрыва Багародзіцы (Беніца)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы (Беніца)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Беніцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
КраінаБеларусь
ВёскаБеніца
Каардынаты54°20′50″ пн. ш. 26°33′17″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМаладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыльэклектыка
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква ў панараме мястэчка з боку Бенічанкі. Б. Тамашэвіч, 1896 г.
Thumb
Царква, каля 1900 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Беніцы збудавалі ў 1886 годзе.

У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату і адрамантавалі.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам з купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Вось сымэтрыі галоўнага фасада вылучаецца прастакутным уваходным праёмам, паўкруглай і круглай люкарнамі над ім. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі аркавымі праёмамі. Бутавая муроўка стварае маляўнічы фон сьценаў, на якім вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты архітэктурнага дэкору (ліштвы праёмаў, кутнія лапаткі, карнізы).

Ва ўнутранай прасторы тонкімі перагародкамі вылучаюцца прытвор і апсыда з бакавымі рызьніцамі. На 2-прыступкавую салею уздымаецца 3-гранны іканастас[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Зялёная, 1А

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads