Царква Покрыва Багародзіцы (Дварэц)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы (Дварэц)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дварцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на рагу Наваградзкай і Моўчадзкай вуліцаў. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Thumb
Пакроўская царква
КраінаБеларусь
ВёскаДварэц
Каардынаты53°24′24.90″ пн. ш. 25°34′14.20″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Аўтар праектуІ. В. Міхайлоўскі[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дварцы збудавалі ў 1866—1869 гадох.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжана-восевую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, прасторная трапезная, папярочны аб’ём малітоўнай залі, прастакутная апсыда. Роўнічныя фасады праразаюцца адзінарнымі і здвоенымі аркавымі вокнамі ў руставаных ліштвах. Сылуэт завяршаюць самкнуты сфэрычны купал з купалам-цыбулінай над званіцай і купал-цыбуліна на 8-гранным барабане асноўнага аб’ёму. Стрыманы дэкор абмяжоўваецца філёнгамі, шырынкамі, прафіляванымі карнізамі і шырынкавымі фрызамі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads