Царква Покрыва Багародзіцы (Покры)
помнік архітэктуры XVIII ст. у Покрах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Покрах. Знаходзіцца на поўнач ад вёскі, на пагорку. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
![]() Пакроўская царква па надбудове купалоў-цыбулінаў | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Покры |
Каардынаты | 52°15′15.47″ пн. ш. 23°39′55.57″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | 1739 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Царква Покрыва Багародзіцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Царкву ў Покрах збудавалі ў 1739 годзе з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Покры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
Найноўшы час
У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на маскоўскі купал-цыбуліну, таксама над дахам паставілі чатыры невялікія купалы-цыбуліны.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Крыжападобны ў пляне будынак, накрыты 2-схільнымі дахамі, сяродкрыжжа якіх завяршалася плястычным шмат’ярусным купалам-баняй з пазалочаным крыжам. Крыло апсыды мае 5-гранны абрыс з бакавымі нізкімі рызбніцамі, што надае ёй асымэтрычна-дынамічнае гучаньне. Да царквы далучаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца, якая таксама з прычыны сваёй маламаштабнасьці не парушае агульнай цэнтрычнай кампазыцыі. Яе вэртыкальную накіраванасьць падкрэсьлівае шалёўка сьценаў і трыкутных франтонаў, апрацоўка вуглоў зрубаў разным арнамэнтам. Квадратныя аконныя праёмы, здвоеныя на бакавых фасадах, акаймоўваюцца простымі ліштвамі.
У малітоўную залю выступаюць разьмешчаныя над уваходам на 2 слупах хоры. Апсыда вылучаецца драўляным разным іканастасам. Захоўваецца абраз XVIII ст. «Укрыжаваньне».
Царкву атачае бутавая агароджа і старыя ліпы[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads