Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы (Гарадзечна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы (Гарадзечна)
Remove ads

Царква́ По́крыву Найсьвяце́йшай Багаро́дзіцыправаслаўная царква ў Гарадзечне Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў памяць бітвы паміж расейскімі і напалеонаўскімі войскамі ў 1812 року. Помнік архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму.

Славутасьць
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Thumb
КраінаБеларусь
ВёскаГарадзечна
Каардынаты52°25′27.52″ пн. ш. 24°18′39″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяБерасьцейская 
Тып будынкацарква
Дата заснаваньня1825
Апошні плябанІярэй Георгі Хадыніцкі[1]
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейны
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Валенці Ваньковіч. Партрэт Войцеха Пуслоўскага

На сустрэчах і ў ліставаньні з гарадзенскім губэрнатарам генэрал Тармасаў неаднаразова выказваў думкі пра неабходнасьць ушанаваньня памяці Гарадзечанскай бітвы. Фундатарам пабудовы стаў уласьнік Гарадзечны і Плянты Войцех Брунан Пуслоўскі, былы маршалак Слонімскага павету, а будаўніком — памешчык Шэмет. Збудаваная ўніяцкай[2] царква была адчыненая на сьвята Пакрова 1825 року і атрымала назву Сьвята-Пакроўскае[3]. Пазьней царква пераўтваралася то ў каталіцкую, то ў праваслаўную, то назад ва ўніяцкую. Пасьля скасаваньня ўніі ў 1839 року ў царкве быў усталяваны іканастас[4], а па здушэньні паўстаньня 1863 року яна была канчаткова перададзеная праваслаўным[5].

6 лютага 1963 Савет па справах Расейскай праваслаўнай царквы пры Савеце міністраў СССР прыняў рашэньне пра ліквідацыю прыходу ў вёсцы Гарадзечна. У будынку царквы пэўны час разьмяшчалася калгаснае зернесховішча і школьная спартовая заля. Паступова ў царкве праржавеў дах, уваходная арка і каменны плот былі разабраныя, сам будынак храму знаходзіўся ў поўным запусьценьні[4].

У 1990 року царква была вернутая праваслаўным. Да гэтае пары яна практычна была пазбаўленая даху, а з чатырох каменных слупоў, якія падпіралі скляпеньні, застаўся толькі адзін. Дзякуючы намаганьням ураджэнца гэтых мясьцінаў Леаніда Несьцерчука і пры падтрымцы грамадзкасьці і мясцовых уладаў пачалася рэстаўрацыя храму. Дзякуючы таму, што захаваліся гістарычныя дакумэнты, ён быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе. Праект аднаўленьня выканаў архітэктар зь Берасьця Рыгор Будзька, рэстаўрацыйныя працы зьдзейсьніла брыгада з Валыні[4].

12 кастрычніка 1991 року на сьвята Пакрову Найсьвяцейшай Багародзіцы царкву асьвяціў япіскап Берасьцейскі й Кобрынскі Канстанцін[6].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы (Гарадзечна). Агульны выгляд.

Будынак прастакутны ў пляне, над уваходам вежа-званіца. Асноўны трохнэфавы аб’ём накрыты двухсхільным дахам, у цэнтры якога разьмешчаны васьмігранны сьветлавы барабан. На галоўным фасадзе накладны портык. Вокны акаймаваныя простымі ліштвамі.

Асаблівую велічнасьць храму надавалі 12 калёнаў (дзьве на ўваходзе і 10 унутры), якія сымбалізавалі «12-ы рок»[3].

Першапачаткова царква мела выгляд агромністага сьвірну; не было ні купалу, ні званіцы[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads