Царква Праабражэньня Гасподняга (Язна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Праабражэньня Гасподняга (Язна)
Remove ads

Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Язьне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Thumb
Спаская царква
КраінаБеларусь
ВёскаЯзна
Каардынаты55°25′37.90″ пн. ш. 28°09′21.30″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПолацкая япархія 
Архітэктурны стыльрасейска-бізантыйскі стыль[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі
Thumb
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Язьне збудавалі ў 1901 годзе.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавая кампазыцыя складаецца з шатровай званіцы, бабінца, асноўнага аб’ёму і 5-граннай апсыды з бакавымі прыдзеламі. Асноўны крыжападобны ў пляне аб’ём накрываецца 4-схільным дахам, завершаным купалам-цыбулінай. Узбуйненыя элемэнты архітэктурнага дэкору (карнізы, фрыз, ліштвы, лапаткі) ствараюць насычаную плястыку экстэр’еру будынка[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads