Язна

вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Язна
Remove ads

Я́зна[1] — вёска ў Беларусі, на азёрах Малым і Вялікім Язьне[a]. Цэнтар сельсавету Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 705 чалавек. Знаходзіцца за 58 км на паўднёвы ўсход ад Мёраў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Палевачы; на аўтамабільнай дарозе ДзіснаПразарокі.

Хуткія факты

Язна — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Язна як уладаньне Галімскіх датуецца 1475 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва і ў розныя часы знаходзілася ў валоданьні Друцкіх-Сакалінскіх, Козелаў-Паклеўскіх, Коцелаў, Корсакаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Язна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. На 1866 год у Язьне было 15 двароў. У 1900 годзе ў мястэчку збудавалі мураваную царкву-мураўёўку[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Язна занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Язна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Язна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Язна ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2000-я гады Язна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». На 2003 год у вёсцы было 363 двары.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 9 чал. у мястэчку Малым Язьне і 165 чал. у мястэчку Язьне[4]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 243 чал.[5]; 1999 год — 975 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 833 чал.[6]; 2010 год — 705 чал.

Інфраструктура

У Язьне працуюць школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

За 500 м на поўдзень ад Язна знаходзіцца помнік археалёгіі — гарадзішча.

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Маці Божай Вастрабрамскай (пачатак XX ст.)

Галерэя

Заўвагі

  1. уздоўж 5 км іх берагоў[2]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads