Царква Прачыстай Багародзіцы (Быцень)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Прачыстай Багародзіцы (Быцень)
Remove ads

Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Быцені, у складзе комплексу Прачысьценскага манастыра. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[b]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры позьняга рэнэсансу і раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Прачыстай Багародзіцы
Thumb
Прачысьценская царква
КраінаБеларусь
ВёскаБыцень
Каардынаты52°52′54.79″ пн. ш. 25°29′40.91″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
Архітэктурны стыльбарока
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Прачысьценская царква (направа ад Сьвятога Язафата), 1862 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першая драўляная царква існавала з 1640 году, калі слонімскі маршалак Рыгор Трызна з жонкаю Рэгінай з Сапегаў заснавалі ў Быцені манастыр базылянаў.

Мураваную Прачысьценскую царкву будавалі ў 1650—1654 гадох з фундацыі Рыгора Трызны, відаць, як пахавальню роду[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Быцень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі царкву разам з манастыром у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У другой палове XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі царкву (разабралі фігурны франтон).

Найноўшы час

За польскім часам у царкве праходзілі службы. У 1990-я гады перад царквой збудавалі браму-званіцу з купалам-цыбулінай, якая не адпавядае архітэктуры помніка.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга рэнэсансу і раньняга барока. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад вальмавым дахам з 8-гранным купальным барабанам. Галоўны заходні фасад падзяляецца лапаткамі на тры праслы, бакавыя зь іх аздабляюцца роўныымі прастакутнымі нішамі, над галоўным уваходам разьмяшчаецца аркавы аконны праём. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі вокнамі і пілястрамі ў прасьценках.

Унутраная прастора падзяляецца магутнымі пілёнамі на тры нэфы, цэнтральны зь якіх (значна шырэйшы за бакавыя) перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[2].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads