Быценскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прачысьценскі[a] манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Быцені. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[b]. Будаваўся як манастыр для манахаў-базылянаў Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы. Сёньня адзіная ацалелая царква з усяго манастырскага комплексу будынкаў — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры позьняга рэнэсансу, раньняга і віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Манастыр Прачыстай Багародзіцы | |
![]() Царква Сьвятога Язафата | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Быцень |
Каардынаты | 52°52′54.79″ пн. ш. 25°29′40.91″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Манастыр Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Манастыр Прачыстай Багародзіцы | |
![]() |
Комплекс Быценскага базылянскага манастыра складаўся з цэркваў Сьвятога Язафата і Прачыстай Багародзіцы, званіцы і манастырскага корпусу. Усе пабудовы атачаў мур з брамамі. У 1914[1] годзе на загад генэрала Аляксеева расейскія войскі ўзарвалі царкву Сьвятога Язафата[2], пазьней савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі гэтай царквы і званіцу.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Манастыр базылянаў у Быцені заснаваў кіеўскі мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі, які разам з Язафатам Кунцэвічам заняўся рэформай тагачаснага манаскага жыцьця. У 1607 годзе маршалак слонімскі Рыгор Трызна разам з жонкай Рэгінай з Сапегаў склалі фундацыю на манастыр базылянаў, якім перадалі маёнтак Дзяткавічы. Пачаткова манастыр плянавалі зрабіць жаночым для дачкі Рыгора Трызны — Эўфрасіньні, аднак яна прыняла пострыг у Віленскім базылянскім манастыры, таму Быценскі манастыр стаў мужчынскім. Адным зь першых зьверхнікаў манастыра ў 1613 годзе быў манах і прапаведнік Язафат Кунцэвіч. У 1615 годзе пры манастыры з дазволу і бласлаўленьня Папы Рымскага адкрыўся навіцыят. Сын Рыгора Трызны, падскарбі вялікі Мікалай Трызна ў 1626 годзе заснаваў пры манастыры шпіталь на 10 месцаў. У 1640 годзе ён перадаў манахам мястэчка Быцень і заклаў мураваную Прачысьценскую царкву, відаць, як пахавальню роду[3].
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) надзейна ўмацаваны манастыр даў прытулак базылянам зь Вільні, Віцебску, Менску і Полацку. Тут захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай зь Віленскага Траецкага манастыра, а таксама Жыровіцкі і Барунскі абразы. З 1656 году ў манастыры знаходзіўся протаархімандрыт Чыну Сьвятога Базыля Вялікага Бэнэдыкт Цярлецкі. Тут захоўваліся таксама нятленныя мошчы старца Сімяона Стаўроўскага, зьверхніка манастыра з 1640 году.
Па 1673 годзе пад кіраўніцтвам ігумена манастыра Язэпа Пяткевіча пры манастыры збудавалі мураваную царкву. У 1710 годзе яе асьвяцілі ў гонар сьвятога мучаніка Язафата Кунцэвіча. У 1775 годзе спадчыньнік згаслага роду Трызнаў падскарбі надворны Антоні Тызэнгаўз адсудзіў у манастыра мястэчка Быцень.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Быцень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзеяць як уніяцкі. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынкі манастыра ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Расейскія ўлады інтэрнавалі ў Быцень непакорных уніяцкіх сьвятароў і манахаў. У 1845 годзе манастыр зачынілі, манастырскую царкву Сьвятога Язафата перарабілі пад прыходзкую і пераасьвяцілі пад тытулам Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1914 годзе на загад генэрала Аляксеева расейскія войскі ўзарвалі царкву Сьвятога Язафата.
Найноўшы час
Да 1929 году царкву Сьвятога Язафата часткова аднавілі. У ёй праходзілі службы. Помнік пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі званіцу і царкву Сьвятога Язафата.
У 1990-я гады перад Прачысьценскай царквой збудавалі браму-званіцу з купалам-цыбулінай, якая не адпавядае архітэктуры помніка.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- 1862 г.
- 1862 г.
- XIX ст.
- XIX ст.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- лістапад 1915 г.
- лістапад 1915 г.
- лістапад 1915 г.
- 1916 г.
- 1920-я гг.
- 1927—1930 гг.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Заўвагі
- Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Манастыр Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенскі манастыр» (рас. Монастырь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский монастырь); таксама Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads