Царква Раства Багародзіцы (Ворша)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Раства Багародзіцы (Ворша)
Remove ads

Царква Раства Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца пры ўтоку ракі Аршыцы ў Дняпро, на Зааршыньні[b]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Багародзіцы
Thumb
Царква Раства Багародзіцы, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МестаВорша
Каардынаты54°30′22.08″ пн. ш. 30°25′03.52″ у. д.
Архітэктурны стыльбарока, клясыцызм
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Утварала адзіны ансамбль з службовым корпусам, над якіх узвышалася вежа-званіца. У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі ўвесь комплекс, у 2000-я гады царкву аднавілі на старых падмурках.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваную царкву ў Воршы збудавалі ў 1661 годзе. На пляне места 1770 году яна значыцца насупраць замка і гарадзішча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць. У 1781 годзе яна мела назву саборнай у імя Раства Багародзіцы. У XIX ст. царкву пераасьвяцілі ў імя Сьвятога Мікалая.

Будынак царквы рамантаваўся ў 1818 годзе. На пляне 1843 году перад царквой значыцца званіца.

Найноўшы час

У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву разам з званіцай. У 1994—1995 гадох праводзіліся археалягічныя дасьледваньні падмуркаў царквы[1].

У 2000-я гады Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату аднавіў царкву на старых падмурках, аднак пры адбудове аўтэнтычныя барокавыя купалы-бані з 4-канцовымі крыжамі замянілі на маскоўскія пахалочаныя купалы-цыбуліны з 8-канцовымі крыжмі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму. Гэта цэнтрычны кубападобны аб’ём з завяршэньнем у выглядзе магутнага паўсфэрычнага купала, над якім узвышаецца 8-гранны ліхтар. Падобныя вежы адзначаюць куты асноўнага аб’ёму. Рысы барока выявіліся ў плястыцы вежаў і авальных люкарнах у аснове купала, складана пряфіляваных антаблемэнтах, плястычных ліштвах прастакутных аконных праёмаў. Рысы клясыцызму — у аднолькавых кампазыцыях роўнічных фасадаў, завершаных трыкутнымі франтонамі, антаблемэнце з дарычным фрызам, парных паўкалёнах. Да асноўнага аб’ёму восьсю ўсход—захад далучаецца акруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі і прытвор. Будынак мае галоўны і 2 бакавыя ўваходы.

Інтэр’ер ў стылі позьняга барока меў багатую плястыку. Пад царквой існавала крыпта з пахаваньнямі[2].

Побач з царквой стаяў службовы корпус зь вежай-званіцай, які выходзіў на вуліцу.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Таксама царква Нараджэньня Божай Маці, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 4а

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads