Царква Раства Багародзіцы (Гомель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Раства Багародзіцы (Гомель)
Remove ads

Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры канца XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзіцца пасярод колішніх Новікаўскіх могілак (сучасны Студэнцкі сквэр), на гістарычнай Прабойнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры мадэрну. За савецкім часам царкву зачынілі і часткова зруйнавалі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Багародзіцы
Thumb
Царква Раства Багародзіцы, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МестаГомель
Каардынаты52°26′48.93″ пн. ш. 30°59′52.61″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Дата заснаваньня1990
СайтАфіцыйны сайт
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

З 2000 году ў рэканструяваным будынку царквы дзее касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Remove ads

Гісторыя

Мураваную могілкавую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гомлі збудавалі ў 1896 годзе. Новікаўскія могілкі лічыліся праваслаўнымі, але тут хавалі таксама каталікоў. Таксама на могілках побач з царквой стаяла каталіцкая капліца.

За савецкім часам царкву зачынілі, а па 1937 годзе разабралі яе вежы. У Другую сусьветную вайну ў царкве праходзілі каталіцкія набажэнствы. Па вайне савецкія ўлады выкарыстоўвалі будынак царквы як пункт кінапракату, потым ў ім разьмяшчаліся мастацкія майстэрні.

20 лютага 1990 году мескія ўлады Гомля перадалі будынак царквы каталікам, тут пачала дзеяць капліца. Увосень 1991 году праводзіўся рамонт будынка, а ў 1994 годзе пачалася яго рэканструкцыя (будынак царквы стаў трансэптам касьцёла). 9 сьнежня 2000 году касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі асьвяціў кардынал Казімер Сьвёнтак.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры мадэрну. Па рэканструкцыі мае разьвітую дынамічна-асымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, у аснове якой працяглы нэф пад 2-схільным дахам, які пераходзіць у шатровы над 3-граннай апсыдай. Да фасада далучаецца 5-ярусная 4-гранная шатровая вежа-званіца. Другая 2-ярусная 4-гранная шатровая вежа ўзвышаецца над кутом злучэньня працяглага крыла трансэпта і апсыды[1].

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 118

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads