Царква Раства Багародзіцы (Куранец)

помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Куранцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Раства Багародзіцы (Куранец)
Remove ads

Царква Раства Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Куранцы. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Раства Багародзіцы
Thumb
Царква Раства Багародзіцы
КраінаБеларусь
ВёскаКуранец
Каардынаты54°33′23.40″ пн. ш. 26°58′6.60″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМаладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Аўтар праектуАляксей Уладзіміравіч Полазаў[d]
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Першы пісьмовы ўпамін пра царкву Літоўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату ў Куранцы датуецца 1355 годам. Пазьней прыход прыняў Берасьцейскую унію, у XVII ст. у мястэчку існавалі Прачысьценскай (Сьвятой Прачыстай) і Спаская (Сьвятога Спаса) цэрквы. Апошнюю драўляную Прачысьценскую царкву збудавалі ў 1807 годзе.

Будаваньне мураванай царквы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) пачалося 14 кастрыніка 1866 году на месцы зруйнаванай Прачысьценскай царквы Сьвятога Пасаду. Улады Расейскай імпэрыі выдзялілі на будаваньне 17 030 рублёў. Аўтарам праекту быў расейскі інжынэр Аляксей Полазаў. 16 кастрычніка 1870 году адбылося асьвячэньне новазбудаванай царквы пад тытулам Раства Багародзіцы. У 1902 годзе пратаярэй Павал Валынцэвіч зрабіў тры фатаздымкі царквы. Існуюць зьвесткі пра пажар 1925 году, у якім атрымаў расколіну царкоўны звон.

У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, якую перарабілі пад сховішча збожжа, мукі і ўгнаеньняў. У канцы 1970-х гадоў здарыўся пажар, які значна пашкодзіў сьцены будынка і зьнішчыў дах.

У сакавіку 1990 году будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Пачаліся аднаўленчыя працы пад кіраўніцтвам сьвятара Іаана Крупко, якія скончыліся да 26 чэрвеня 1993 году, калі мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) паўторна асьвяціў царкву ў гонар Раства Багародзіцы.

Remove ads

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Адна з найбольшых цэркваў у навакольлі: вышыня да крыжа складае 37 мэтраў, вышыня ўсярэдзіне да столі купала — 16 мэтраў, плошча ўнутраных памяшканьняў — 270 м², унутраны аб’ём — больш за 2 тысячы м³. Складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, малітоўнай залі, 5-граннай апсыды. Над асноўным кубападобным аб’ёмам узвышаецца магутны 8-гранны сьветлавы барабан з аркавымі аконнымі праёмамі. Шацёр 8-граннай званіцы і пакрыцьцё сьветлавога барабана завяршаюцца купаламі-цыбулінамі. Галоўны і бакавыя ўваходы маюць выгляд аркавых парталаў. Рызаліты бакавых фасадаў завяршаюцца 2-граннымі шчытамі з аркатурнымі пасамі. Фасады падзяляюцца вузкімі аркавымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, дэкаруюцца прафіляванымі пасамі, цягамі, шматслойнымі карнізамі, кутнімі лапаткамі.

Усярэдзіне малітоўная заля мае ветразевае скляпеньне, 4 слупы падтрымліваюць сьветлавы барабан, у трапэзнай — цыліндрычнае драўлянае скляпеньне[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 4

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads