Куранец

вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Куранец
Remove ads

Куране́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Пеле. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 962 чалавекі. Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Вялейкі, за 0,2 км ад чыгуначнай станцыі Куранец; на шашы Вялейка — Докшыцы (Р29).

Хуткія факты

Куранец — даўняе места гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII ст.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Куранец разам з возерам Нарач і ракой Нарач упамінаецца ў лацінскамоўнай грамаце вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча віленскаму катэдральнаму касьцёлу Сьвятога Станіслава ад 2 лютага 1436 году («districtum Kureniecz», «lacu Norocz», «flavium Norocz»)[a].

У 1539 году ў Куранцы збудавалі царкву, у 1665 годзе — касьцёл. У гэты ж час паселішча атрымала статус места.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Куранец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У XIX стагодзьдзі тут праводзіліся вялікія кірмашы. На 1866 год у Куранцы было 208 дамоў. У пачатку XX ст. існавалі валасная ўправа, 2 царквы, расейская царкоўнапрыходзкая школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Куранец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Куранец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Куранец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Куранец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам Куранецкага раёну (з 1946 году ў Вялейскім раёне). 12 кастрычніка 1940 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году Куранец знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 16 ліпеня 1954 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут быў 446 двароў, на 1997 год — 493, на 1998 год — 473. У 2000-я гады Куранец атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1269 чал.[3]; 1887 год — 1765 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 2368 чал.; 1921 год — 1629 чал.[4]; 1972 год — 1427 чал.; 1997 год — 1137 чал.[5]; 1998 год — 1115 чал.[6]; 1999 год — 1093 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 962 чал.

Інфраструктура

У Куранцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Папаніна вуліцаМядзельская вуліца
Свабоды плошчаРынак пляц

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Смаргонская вуліца[7].

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1652, 1810, 1928)

Галерэя

Заўвагі

  1. Акты Литовской Метрики. — Т. 1. — Варшава, 1896. — С. 5.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads