Царква Раства Хрыстова (Віцебск)

помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Раства Хрыстова (Віцебск)
Remove ads

Царква Раства Хрыстова — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесьці Заручаўі, на Раства-Набярэжнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Хрыстова
Thumb
Царква Раства Хрыстова
КраінаБеларусь
МестаВіцебск
Каардынаты55°11′24.4″ пн. ш. 30°12′10.1″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньняXVII стагодзьдзе
Царква Раства Хрыстова на мапе Беларусі
Thumb
Царква Раства Хрыстова
Царква Раства Хрыстова
Царква Раства Хрыстова на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляную царкву Раства Багародзіцы ў Віцебску заснавалі ў XVII—XVIII стагодзьдзях.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1810 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную царкву, якую 1 кастрычніка асьвяціў полацкі архіяпіскап Ян Красоўскі.

Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу ў маскоўскім стылі. У пачатку XX ст. купал-баню замянілі на цыбуліну.

Найноўшы час

У Другую сусьветную вайну царква пацярпела. Да 1950 году савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Царква мела крыжова-купальны плян. На сяродкрыжжам узвышаўся купал.

Унутраныя памеры царквы: даўжыня каля 15,5 мэтраў, шырыня — каля 11.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. На цяперашняй вуліцы Шчарбкова-Набярэжнай, на месцы «Дома піянэраў»

Літаратура

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads