Царква Стрэчаньня Гасподняга (Дарагічын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Стрэчаньня Гасподняга — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дарагічыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Пярковіцкай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Стрэчаньня Гасподняга | |
Царква Стрэчаньня Гасподняга | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Дарагічын |
| Каардынаты | 52°11′12.35″ пн. ш. 25°09′07.36″ у. д. |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
| Сайт | drogblag.by |
Царква Стрэчаньня Гасподняга на мапе Беларусі Царква Стрэчаньня Гасподняга | |
Remove ads
Гісторыя
Новую драўляную царкву ў Дарагічыне збудавалі ў 1862 годзе паводле праекту архітэктара Т. Савіча.
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта 4-сьценны зруб пад 2-схільным дахам. На франтальным фасадзе 3-ярусная чацьверыковая званіца з купалам, які завяршае шацёр. Галоўны ўваход вылучаецца 2-слуповым ганкам. Архітэтурны рытм бакавых фасадаў ствараецца раўнамерна разьмешчанымі стральчатымі аконнымі праёмамі і брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.
У малітоўную залю выступаюць балюстрадныя хоры на 2 слупах, апсыда вылучаецца іканастасам. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XIX ст.: «Маці Божая Замілаваньне», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Вастрабрамская» (у срэбнай чаканай арнамэнтальнай рызе сярэдзіны XVIII ст.), «Стрэчаньне»[1].
Remove ads
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 112.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
