Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Ворша)
праваслаўны храм у Воршы (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Ільлі Прарока — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Воршы. Знаходзіцца ў Задняроўі, пад адрасам вуліца Ільлінская, 1. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Ільлі Прарока  | |
Ільлінская царква  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Места | Ворша | 
| Каардынаты | 54°30′9.64″ пн. ш. 30°25′4.74″ у. д. | 
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква | 
| Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] | 
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] | 
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь | 
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на мапе Беларусі Царква Сьвятога Ільлі Прарока  | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Воршы збудавалі ў 1880 годзе на месцы царквы Сьвятога Пасаду.
У 1996 годзе будынак адрамантавалі.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальная базыліка зь 5-граннай апсыдай і шатровай званіцай. Фасады дэкаруюцца філёнгамі, падзеламі, карнізамі, какошнікамі.
Царкоўны пляц атачаецца мурам з брамай, кутнімі вежамі і контрфорсамі[1].
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
 - 1904 г.
 - А. Паўловіч, да 1915 г.
 - да 1918 г.
 - А. Паўловіч, 1915 г.
 
- 1918 г.
 - 1941 г.
 - 1941 г.
 - 1942 г.
 
- 1941—1942 гг.
 - 1941—1944 гг.
 - 1941—1944 гг.
 - 1941—1944 гг.
 
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
 - Агульны выгляд
 - Галоўны фасад
 - З боку апсыды
 - Царкоўны мур
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads