Царква Сьвятога Дзьмітрыя Растоўскага (Выдранка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Дзьмітрыя Растоўскага (Выдранка)
Remove ads

Царква Сьвятога Дзьмітрыя Растоўскага — праваслаўны храм у вёсцы Выдранцы Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Царква Сьвятога Дзьмітрыя Растоўскага
Thumb
КраінаБеларусь
ВёскаВыдранка
Каардынаты53°08′36″ пн. ш. 31°18′03″ у. д.
КанфэсіяПраваслаўе
ЭпархіяМагілёўская 
Архітэктурны стыльмадэрн
Дата пабудовы1905 год
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 513Г000477
Царква Сьвятога Дзьмітрыя Растоўскага на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Дзьмітрыя Растоўскага
Царква Сьвятога Дзьмітрыя Растоўскага
Царква Сьвятога Дзьмітрыя Растоўскага на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў пачатку XX стагодзьдзя з дрэва.

У 2007 годзе занесена ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэньня.

Архітэктура

Помнік драўлянага дойлідзтва з рысамі стылю мадэрн. Храм падоўжна-восевай чатырохчасткавай кампазыцыі: званіца, бабінец, крыжападобны асноўны аб’ём і пяцігранная апсыда з квадратнай бакавой рызьніцай. У сылюэце будынку дамінуюць гранёныя шатровыя пакрыцьці з цыбулепадобнымі галоўкамі васьміграннага барабану асноўнага аб’ёму і двух’яруснай (васьмярык на чацьверыку) званіцы, надбудаванай над прастакутным прытворам. Стракатасьць агульнай кампазыцыі ўзбагачаюць рознавялікія дзьвюхгранныя шчыты зрубаў з разнымі падзорамі. Гарызантальна ашаляваныя сьцены прарэзаныя прастакутнымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах з разнымі падаконьнікамі і прафіляванымі сандрыкамі з замковым каменем (імітацыя элемэнтаў мураванай архітэктуры). Галоўны і два бакавыя ўваходы вылучаныя бочкападобнымі пакрыцьцямі на фігурных разных слупах, умацаваныя бэлечнымі перавязкамі, дэкарыраваныя авальнымі мэдальёнамі з абразамі.

Інтэр’ер

У інтэр’еры дамінуе прастора сяродкрыжжа, перакрытая шатровым скляпеньнем на ветразях, пакрытых выявамі эвангелістаў, і асьветленая верхнімі вокнамі барабану. Бакавыя прытворы, бабінец і апсыда адкрываюцца шырокімі прасьветамі. Дзьве галерэі хораў арыгінальна ўбудаваныя ў бакавых прыдзелах, асьветленыя парамі арачных вокнаў у шчытах. Апсыда вылучана 3-ярусным іканастасам. Сьцены пакрыты арнамэнтальна-арабэскавай размалёўкай.

Remove ads

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 136
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл. — С. 255
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads