Царква Сьвятога Духа (Азёры)

праваслаўны храм у Азёрах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Духа (Азёры)
Remove ads

Царква Сьвятога Духа — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Азёрах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Духа
Thumb
Царква Сьвятога Духа
КраінаБеларусь
ВёскаАзёры
Каардынаты53°43′20.86″ пн. ш. 24°10′50.76″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Царква Сьвятога Духа на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Азёрах збудавалі ў 1866 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду XVIII ст.

Архітэктура

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжна-восевая кампазыцыя складаецца з званіцы, вузкай і нізкай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі і прастакутнай апсыды. 3-ярусная васьмерыковая званіца накрываецца шатром з купалам-цыбулінай, купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане таксама завяршаецца 4-схільны дах асноўнага аб’ёму. Центральны і бакавыя прастакутныя ўваходныя праёмы афармляюцца парталамі з трыкутнымі франтонамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі бакавых фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору: руставаныя лапаткі, прафіляваныя карнізы на дэнтыкулах, аркатурныя фрызы, кілепадобныя ліштвы аркавых вокнаў-біфорыюмаў. У дэкоры атынкаванай званіцы выкарыстоўваюцца какошнікі, круглыя разеткі з крыжамі, аркатурны фрыз зь вісячых гірак.

Роўная столь малітоўнай залі падтрымліваецца 4 масіўнымі пілёнамі, сьцены апрацоўваюцца прастакутнымі нішамі. Унутры апсыда вылучаецца 3-ярусным іканастасам, з бакоў якога месьцяцца ківоты ў стылі нэаклясыцызму[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 7

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads