Царква Сьвятога Духа (Падлесьсе)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Падлесьсі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Духа | |
![]() Духаўская царква, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Падлесьсе |
Каардынаты | 53°04′53.9″ пн. ш. 26°22′18.42″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Царква Сьвятога Духа на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Царква Сьвятога Духа | |
![]() |
Утварае адзіны ансамбль з мураванай званіцай.
Remove ads
Гісторыя


Вялікае Княства Літоўскае
Царкву ў Падлесьсі збудавалі ў 2-й палове XVIII годзе з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Падлесьсе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
Найноўшы час
У 2010-я гады купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны, традыцыйныя беларускія 4-канцовыя сонцакрыжы — на маскоўскія 8-канцовыя.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму і выцягнутай пяціграннай апсыды, да якой з падоўжных бакоў далучаюцца невялікія рызьніцы. Усе аб’ёмы аб’ядноўваюцца 2-схільным гонтавым дахам. Галоўны заходні фасад мае выгляд 6-калённага портыка, завершанага трапецападобным франтонам. Портык і апсыда завяршаюцца гранёнымі фігурнымі вежачкамі. Вэртыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і ўмацаваныя брусамі сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Дзьвярны праём на галоўным фасадзе мае паўцыркульнае завяршэньне.
Унутраная прастора мае бэлечнае перакрыцьце з падшыўной стольлю. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры, упрыгожаныя балюстрадай. Захоўваюцца абразы XVII—XIX стагодзьдзяў. Асабліва шануецца і лічыцца цудоўным абраз «Маці Божая Падлеская» (XVII ст.).
Перад царквой стаіць мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатром з купалам. Грані дэкаруюцца гарызантальнай расшыўкай тынкоўкі, кутнымі руставанымі лапаткамі, круглымі разеткамі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads